Ягор Азімка нядаўна паступіў у магістратуру Каліфарнійскага ўніверсітэта і гатовы падзяліцца сваім досведам. Ён раскажа, што аказалася самым складаным у працэсе, якія праблемы давялося вырашаць і на чым сапраўды можна было зэканоміць час і сілы.
Таксама абмяркуем:
- як выбіраць адпаведныя ўніверсітэты і праграмы;
- што важна ў падрыхтоўцы дакументаў;
- чым могуць дапамагчы Opportunity Funds і Graduate Students Advising Program;
- якія памылкі робяць многія абітурыенты і як іх пазбегнуць.
Будзе карысна ўсім, хто задумваецца пра магістратуру за мяжой або ўжо рыхтуецца да паступлення. Сустрэча адбудзецца ў анлайн-фармаце, можна будзе задаць свае пытанні і пачуць парады ад студэнта.
Дата: 25 верасня
Час: 17:00 (па Мінску)
Пакінуць адказ