Што адбываецца, калі распрацоўшчыкі ствараюць гульні для сябе і свайго пакалення? Джэні Шу, распрацоўшчыца з пакалення Z, раскажа, як маладыя digital-native спецыялісты выкарыстоўваюць дадзеныя, зваротную сувязь і анлайн-культуру, каб ствараць гульні як жывыя лічбавыя экасістэмы, а не проста прадукты.
На вэбінары вы даведаецеся:
- як новыя пакаленні падыходзяць да дадзеных ды ітэрацый у распрацоўцы;
- як сацыяльныя сеткі і мем-культура ўплываюць на дызайн і ўцягнутасць гульцоў;
- як абыходзяць традыцыйныя «вароты» індустрыі і будаваць прамы кантакт з аўдыторыяй.
Для каго: стартаперы на ранніх этапах (0-2 гады) і пачынаючыя пррджэкт-менеджары або гейм-дызайнеры, якія хочуць выкарыстоўваць дадзеныя для стварэння лепшых прадуктаў.
Спікер: Джэні Шу – CEO Talofa Games, Forbes 30 Under 30, распрацоўшчыца 10 мабільных гульняў з больш чым 10 млн загрузак, пераможца Niantic Beyond Reality Contest, прыцягнула $6,3 млн інвестыцый, удзельніца праграм Apple Entrepreneur Camp, Google Growth Labs і a16z SPEEDRUN.
Вэбінар пройдзе на англійскай мове. Рыхтуйце свае пытанні і далучайцеся да прамой трансляцыі 18 верасня ў 20:00 (па Мінску) на нашым YouTube-канале!
Пакінуць адказ