Дадзеныя атачаюць нас паўсюль – ад працы і бізнесу да адукацыі і медыяў. Але як ператварыць сухія лічбы ў зразумелыя высновы, якія дапамогуць дзейнічаць? На гэтым стрыме вы даведаецеся:
- чаму візуалізацыя дадзеных – гэта не толькі пра прыгожыя малюнкі, а пра стратэгічныя рашэнні;
- як выбіраць адпаведны від графіка – слупковы, кропкавы, сектаравы – у залежнасці ад задачы;
- якія прыёмы дапамогуць крытычна чытаць дыяграмы і заўважаць маніпуляцыі;
- як нават базавыя навыкі візуалізацыі могуць зэканоміць час і грошы.
Каму будзе карысна:
- Прадпрымальнікам і стартаперам – каб хутчэй прымаць рашэнні і прэзентаваць ідэі інвестарам.
- Маркетолагам і аналітыкам – каб пераканаўча паказваць вынікі кампаній.
- Выкладчыкам і студэнтам – каб лепш працаваць з вучэбнымі данымі і даследаваннямі.
- Усім, хто хоча ўпэўнена працаваць з інфармацыяй і лічбамі, што нас атачаюць.
Спікер: Ганна Р. Ліч, PhD, выкладчыца Універсітэта Арызоны. Яна даследуе, як адукацыйныя тэхналогіі і даныя ўплываюць на навучанне, і робіць акцэнт на этычным, усвядомленым выкарыстанні інфармацыі.
Далучайцеся, калі хочаце навучыцца бачыць за дыяграмамі не проста слупкі, а сапраўдныя магчымасці для росту і змен.Вэбінар адбудзецца на англійскай мове 25 верасня а 21:00 (па мінскім часе) на нашым YouTube-канале.
Пакінуць адказ