Finance & Economics Club у American Center Minsk: другая частка курса – у студзені

American Center Minsk запускае новую серыю анлайн-сустрэч – Finance & Economics Club. Гэта цыкл з сямі інтэрактыўных сесій, прысвечаных ключавым тэмам у сферы фінансаў і эканомікі.

У межах курса ўдзельнікі разгледзяць:

  • асабістыя фінансы
  • фінансавую справаздачнасць
  • карпаратыўныя інвестыцыі і фандрайзінг
  • асновы інвеставання
  • фінтэх
  • міжнародную эканоміку

Фармат сустрэч практычны і арыентаваны на прымяненне ведаў: міні-лекцыі, разбор кейсаў, практыкаванні, абмеркаванні і камандная праца.
Мова правядзення – англійская.

Расклад

  • 3 сустрэчы адбудуцца ў снежні (15-17 снежня)
  • 4 сустрэчы пройдуць у студзені (даты будуць абвешчаныя дадаткова)

Можна далучыцца да асобных сесій або прайсці ўвесь курс цалкам. Папярэднія веды не патрабуюцца – праграма падыходзіць усім, хто хоча разабрацца ў фінансах і пачаць прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

На фінальнай, сёмай сустрэчы ўдзельнікі змогуць прадставіць уласную праектную ідэю і паспрабаваць сябе ў ролі аналітыка або прадпрымальніка.

Спікеры курса

  • Весняна –  праходзіла стажыроўку ў фінтэх-кампаніях Rove і Stripe, займалася эканамічнымі даследаваннямі, прызёр міжнародных эканамічных алімпіяд.
  • Хазратбек – працаваў з фінтэх-мадэлямі, удзельнічаў у даследаваннях інвестыцыйна-банкаўскіх мадэляў, шматразовы прызёр Economics Olympiad.
  • Райхона – праходзіла стажыроўку ў Finprofit, запусціла ўласны праект па фінансавай граматнасці.
  • Азиз – даследаваў узровень фінансавай граматнасці ва Узбекістане, развіваў навыкі бізнес-аналітыкі і працы з Excel.

Праграма арыентавана на студэнтаў і старшакласнікаў, але таксама будзе карысная маладым спецыялістам. Удзельнікам маладзейшым за 18 гадоў неабходна падаць пісьмовы дазвол ад бацькоў (па пытаннях афармлення: [email protected]).

Рэгістрацыя на заняткі ў снежні

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *