Alumni Series: анлайн-вэбінар «Як арыентавацца ў сістэмах аховы здароўя ў лічбавую эпоху: Беларусь і Польшча»

Сістэмы аховы здароўя хутка змяняюцца: лічбавыя сэрвісы, новыя правілы доступу да дапамогі, іншыя чаканні ад пацыентаў і ўрачоў. Але як не згубіцца ў гэтай складанай архітэктуры – асабліва калі вы жывяце, падарожнічаеце або працуеце паміж краінамі?

26 лютага запрашаем вас на практычны анлайн-вэбінар з Андрэем Вітушкам, выпускніком праграмы Community Connections, дзе мы разглядзім, як функцыянуюць сістэмы аховы здароўя ў Беларусі і Польшчы, і як эфектыўна карыстацца імі ў паўсядзённым жыцці і крытычных сітуацыях.

Андрэй Вітушка – урач-анестэзіёлаг і спецыяліст інтэнсіўнай тэрапіі з больш як 20-гадовым клінічным досведам. Выпускнік Community Connections 2008. Прайшоў прафесійную падрыхтоўку ў Аўстрыі, Германіі і Ірландыі, зараз працуе ў адной з бальніц Варшавы. Больш за 10 гадоў – кансультант у сферы digital health для вядучых тэхналагічных кампаній, у тым ліку Flo Health. Асветнік у сферы здароўя: ад публікацый з 300 000+ праглядаў да сумеснага вядзення ранішняга тэлешоу пра здароўе «Добраранак» на нацыянальным тэлебачанні.

На вэбінары мы:
▸ параўнаем сістэмы аховы здароўя Беларусі і Польшчы – структуру, логіку і культурныя адрозненні;
▸ разбяромся, калі і куды звяртацца па медыцынскую дапамогу ў звычайных і экстранных сітуацыях;
▸ атрымаем практычныя парады па эфектыўнай камунікацыі з медыцынскімі спецыялістамі;
▸ абмяркуем чэкапы і скрынінгі: што бясплатна ў Польшчы і што сапраўды мае сэнс у абедзвюх краінах;
▸ паглядзім на digital health без ілюзій – як лічбавыя інструменты могуць дапамагаць і шкодзіць нашаму здароўю.

Фармат: жывое анлайн-абмеркаванне + Q&A
Працягласць: 90 хвілін (уключаючы 30 хвілін пытанняў і адказаў)
Мова: беларуская
Калі: 26 лютага 2026, 19:00 (мінскі час)

Сустрэча для тых, хто хоча разумець сістэму, а не губляцца ў ёй.

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *