Псіхалогія грошай: як нашы перакананні ўплываюць на фінансавыя рашэнні

Сябры, запрашаем вас на новы анлайн-майстар-клас, які дапаможа па-новаму паглядзець на грошы і нашы адносіны з імі.

Падчас сустрэчы «Псіхалогія грошай» мы пагаворым пра тое, як фарміруюцца нашы фінансавыя перакананні і як унутраныя ўстаноўкі ўплываюць на нашы рашэнні і паводзіны ў сферы фінансаў.

На майстар-класе мы абмяркуем:

  • як фарміруецца наша ўспрыманне грошай;
  • якія псіхалагічныя ўстаноўкі і абмежаванні перашкаджаюць фінансаваму росту;
  • распаўсюджаныя памылкі і кагнітыўныя скажэнні ў адносінах да грошай;
  • якія перакананні варта перагледзець, каб пабудаваць больш здаровыя адносіны з фінансамі;
  • практычныя метады карэкціроўкі фінансавых установак;
  • адказы на пытанні ўдзельнікаў.

Спікер:

Васіль Пронь — псіхолаг, трэнер нефармальнай адукацыі і арганізацыйны кансультант. Спецыялізуецца на кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі (CBT), схем-тэрапіі і індывідуальнай псіхалогіі Альфрэда Адлера.

Гэта будзе практычная і змястоўная сустрэча, якая дапаможа лепш зразумець свае фінансавыя звычкі і адкрыць новыя магчымасці для развіцця.

Дата: 20 сакавіка

Час: 20:00 (мінскі час)

Рэгістрацыя

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *