Прэмія Оскар – гэта не толькі ўзнагароды за фільмы. Гэта падзея, якая штогод збірае мільёны гледачоў перад экранамі, абмяркоўваецца ў навінах, мемах і сацыяльных сетках і адлюстроўвае культурныя трэнды ў ЗША. А яшчэ гэта выдатная нагода пагаварыць пра кіно і папрактыкаваць жывую англійскую мову!
На сустрэчы нашага размоўнага клуба з Анелі Арана, выкладчыцай універсітэта з Фларыда, мы абмяркуем:
✦ Чаму «Оскар» такі важны для амерыканцаў?
Пагаворым пра тое, якое месца цырымонія займае ў культуры ЗША, чаму перамога можа змяніць кар’еру акцёраў і рэжысёраў і чаму мільёны людзей кожны год сочаць за намінацыямі і вынікамі.
✦ Самыя яркія моманты ў гісторыі цырымоніі
Успомнім культавыя эпізоды «Оскара»: нечаканыя перамогі, эмацыйныя прамовы, рэкорды і моманты, якія сталі часткай поп-культуры.
✦ Фільмы гэтага года
Пазнаёмімся з карцінамі, якія абмяркоўваюць у гэтым сезоне: пра што яны, якія тэмы закранаюць і якія з іх могуць стаць галоўнымі фаварытамі прэміі.
✦ Кіно, мова і культурны кантэкст
Разбяром фразы і лексыку, якія часта выкарыстоўваюцца, калі гавораць пра кіно, узнагароды і акцёрскую ігру — і паспрабуем ужыць іх у размове.
Далучайцеся да сустрэчы 26 сакавіка ў 18:00 (па мінскім часе).


Пакінуць адказ