Адкрыты набор на бясплатны анлайн-курс Medical English for Professionals, прызначаны для спецыялістаў у сферы медыцыны, якія жадаюць палепшыць прафесійную англійскую мову для працы з пацыентамі, калегамі і міжнароднай медыцынскай супольнасцю.
Аб курсе
Курс уключае серыю практычных семінараў, накіраваных на развіццё навыкаў маўлення, аўдзіравання, чытання і пісьма. Удзельнікі пазнаёмяцца з надзейнымі англамоўнымі медыцынскімі рэсурсамі і будуць актыўна практыкавацца ў прафесійнай камунікацыі.
Праграма курса
У межах навучання ўдзельнікі:
- асвояць медыцынскую лексіку і працу з прафесійнымі крыніцамі
- навучацца абмяркоўваць клінічныя выпадкі і пісаць медыцынскія рэзюмэ
- адпрацуюць камунікацыю «лекар–пацыент» (прывітанне, збор анамнезу, абмеркаванне сімптомаў)
- разгледзяць тэмы абследаванняў, пастаноўкі дыягназаў і выбару лячэння
- падрыхтуюць і правядуць прэзентацыі на медыцынскія тэмы
- пазнаёмяцца з AI-інструментамі для медыцынскіх даследаванняў і акадэмічнага пісьма
- прадставяць фінальныя прэзентацыі
Выкладчык
Курс вядзе Джудзі Эмерсан – выкладчыца з ЗША з больш чым 20-гадовым досведам навучання англійскай мове міжнародных студэнтаў, у тым ліку медыцынскай англійскай.
Фармат навучання
- заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень па чацвяргах у 19:00 (мінскі час)
- навучанне анлайн на платформе Zoom
Тэрміны правядзення
- даты курса: з 9 красавіка па 11 чэрвеня
- дэдлайн падачы заяўкі: 2 красавіка (уключна)
Патрабаванні да ўдзельнікаў
- узровень англійскай мовы не ніжэй за B1
Сертыфікат
Удзельнікі, якія паспяхова выканаюць патрабаванні курса і прадставяць фінальную прэзентацыю, атрымаюць сертыфікат.


Пакінуць адказ