Адкрыта рэгістрацыя на анлайн-вэбінар у межах серыі Alumni, прысвечаны практычнаму выкарыстанню штучнага інтэлекту для аўтаматызацыі працоўных працэсаў.
Сёння ШІІ – гэта не складаная і далёкая тэхналогія, а даступны інструмент, які дапамагае скарачаць руцінныя задачы і павышаць эфектыўнасць працы. Вэбінар будзе карысны тым, хто хоча зразумець, як пачаць выкарыстоўваць AI у рэальных задачах без складанай тэхнічнай падрыхтоўкі.
Аб вэбінары
Удзельнікі пазнаёмяцца з падыходамі да ўкаранення ІІ у паўсядзённую працу і ўбачаць, як сучасныя інструменты дапамагаюць аўтаматызаваць працэсы.
Праграма
На вэбінары:
- разбяром, як ШІ дапаўняе класічную аўтаматызацыю і робіць яе больш гнуткай
- разгледзім магчымасці Power Automate (AI Builder): ад апрацоўкі дакументаў да базавых прадказанняў
- пакажам, як выкарыстоўваць LLM (напрыклад, Claude) для стварэння гнуткіх сцэнарыяў аўтаматызацыі
- абмяркуем рэальныя кейсы выкарыстання ІІ, даступныя ўжо сёння
- растлумачым, з чаго пачаць нават без папярэдняга досведу
- адкажам на пытанні ўдзельнікаў
Спікер
Кірыл – data scientist з больш чым 6-гадовым досведам, спецыялізуецца на аўтаматызацыі працэсаў і ўкараненні AI-рашэнняў у бізнесе.
Фармат
- анлайн-вэбінар з дэманстрацыямі і сесіяй пытанняў і адказаў
- працягласць: 45–60 хвілін
- мова: руская


Пакінуць адказ