Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Як арганізаваць свой кніжны клуб: карысныя рэсурсы

Даўно хацелі стварыць уласны кніжны клуб? Тады захоўвайце падборку карысных рэсурсаў ад выкладчыцы з ЗША Эмі Паскучы:

Bookclubs – адна з найбуйнейшых суполак кніжных клубаў. Тут вы знойдзеце рэкамендацыі па кіраванні кніжным клубам, зможаце паразмаўляць з аднадумцамі, абмеркаваць любімыя творы і папоўніць свой read-list новымі кнігамі.

Goodreads – найбуйнейшы ў свеце сайт з кніжнымі рэкамендацыямі. Місія праекта – дапамагаць чытачам знаходзіць цікавыя кнігі і далучацца да іх абмеркавання. У Goodreads вы можаце адзначаць кнігі, якія чытаеце цяпер ці плануеце прачытаць; праглядаць кнігі, якія чытаюць вашыя сябры; ствараць персанальныя кніжныя падборкі, заснаваныя на вашых перавагах; і знаёміцца з кніжнымі аглядамі ад іншых чытачоў.

We Are Bookish – гэта рэдакцыйны блог з незалежным поглядам на кнігі. Тут вы знойдзеце кніжныя рэкамендацыі, інтэрв’ю з аўтарамі, пасты ад прафесіяналаў выдавецкай справы і шмат чаго яшчэ.

Book Riot – найбуйнейшы незалежны рэдакцыйны кніжны сайт у Паўночнай Амерыцы, на якім вы знойдзеце мноства арыгінальнага кантэнту, арыентаванага на самых розных чытачоў. Тут вас чакаюць папулярныя і малавядомыя кнігі, падкасты, разбор загалоўкаў і мноства іншай інфармацыі для аматараў чытання.

BookBrowse – рэсурс, прысвечаны сучаснай мастацкай і дакументальнай літаратуры. Асаблівая ўвага тут надаецца кнігам, якія не толькі захапляюць і забаўляюць, але і паглыбляюць нашае разуменне саміх сябе.

 

Leave a comment