У пачатку 2024 года Амерыканскі цэнтр арганізаваў курс англійскай мовы для праваабаронцаў. Удзельнікі курса пазнаёміліся са спецыялізаванай лексікай, юрыдычнымі тэрмінамі, міжнароднымі канвенцыямі і структурамі міжнароднага права. Студэнты ўбачылі тыя праблемы і выклікі, якія стаяць перад праваабаронцамі, а таксама асвоілі слоўнік і тэрміналогію для апісання парушэнняў і абароны правоў чалавека.
Выкладчыцай курса выступіла Анэлі Арана, прафесарка ўніверсітэта з Фларыды. Анэлі падзялілася ўражаннямі ад працы са студэнтамі на гэтым курсе:
«Мне вельмі спадабалася выкладаць курс англійскай мовы для праваабаронцаў. Мы не толькі вывучалі лексіку, звязаную з прававой сістэмай, але і занураліся ў розныя пытанні, звязаныя з правамі чалавека ва ўсім свеце.
Кульмінацыяй курса сталі заключныя прэзентацыі, падчас якіх студэнты выступілі ў фармаце Ted Talk з дакладамі на праваабарончыя тэмы, якія ім цікавыя.
На курсе былі студэнты з Беларусі і Арменіі. Усе былі вельмі захопленыя на працягу ўсяго курса і імкнуліся падзяліцца сваім досведам адзін з адным».