Штучны інтэлект паўсюдна прысутнічае ў нашым жыцці, як бы мы да гэтага не ставіліся. Мы выкарыстоўваем яго кожны дзень: калі тэлефануем у службу падтрымкі кліентаў, пішам электронны ліст, перакладаем дакументы ці нават плануем трэніроўку.
ШІ можа дапамагчы нам пераадолець творчы крызіс, але ён таксама можа палохаць нас. Каб разабрацца ў тым, як ён уладкованы і якія ён мае магчымасці, запрашаем вас прайсці бясплатны курс аб сувязі ШІ і лічбавай граматнасці ад медыяспецыяліста Джо Хрышчэнтэ.
Што вы вывучыце:
✏︎ Чат GPT, вялікія моўныя мадэлі, імгненнае відэа і аўдыё;
✏︎ Які змяняецца характар інфармацыі і яе выкарыстанне ў адукацыі;
✏︎ Калі варта скептычна ставіцца да ШІ;
✏︎ Дыпфэйкі і патэнцыйнае злоўжыванне ШІ;
✏︎ Як правільна ўкараніць ШІ ў прафесійнае і/або акадэмічнае жыццё.
Весці курс будзе дасведчаны выкладчык, пісьменнік і медыяспецыяліст Джо Хрышчэнтэ. Заняткі па 90 хвілін будуць праходзіць у Zoom па аўторках у 19.00 (па мінскім часе) з 6 жніўня па 17 верасня 2024 года.
Чакаецца, што ўдзельнікі будуць знаёміцца з матэрыяламі курса перад кожнай сустрэчай і будуць гатовыя да абмеркавання (падрыхтоўка зойме каля 1 гадзіны), мова матэрыялаў і семінара – англійская.
Старт курса – 6 жніўня.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 ліпеня (уключна).