Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Запрашаем на другую сустрэчу з Лі А. Фэроў, прысвечаную Нацыянальным паркам ЗША

Працягваем наша анлайн-падарожжа па прыродных славутасцях Амерыкі і на гэты раз запрашаем вас пазнаёміцца ​​з Елаўстанам і Гранд-Каньёнам.

На папярэдняй сустрэчы размоўнага клуба, пісьменніца і даследчыца доктар Лі А. Фэроў, пазнаёміла нас з вядомымі нацыянальнымі паркамі Каліфорніі – Ёсеміцкім, Далінай Смерці і Секвояй. Калі прапусцілі сустрэчу, запіс даступны на нашым Youtube-канале па спасылцы. А цяпер надышла чарга Елаўстоўна і Гранд-Каньёна – двух самых вядомых і ўражлівых паркаў ЗША.

Далучайцеся да нас 21 жніўня ў 19.00 па мінскім часе, каб даведацца, чым менавіта гэтыя паркі так прывабліваюць турыстаў не толькі з Амерыкі, але і з усяго свету.

Зарэгістравацца

Leave a comment

Sign up for our exclusive newsletter!