У сучасным свеце, перапоўненым трывогамі і стрэсам, як ніколі важна клапаціцца пра сваё ментальнае здароўе. Як падтрымаць сябе ў цяжкую хвіліну? Як падтрымаць блізкіх? Што канкрэтна можна рабіць для самазаботы? Пра ўсё гэта пагаворым і папрактыкуемся на курсе з псіхолагам Віялетай Нікіцік у верасні.
Курс будзе праходзіць у двух фарматах – анлайн (для ўсіх жадаючых) і афлайн у Варшаве для працаўнікоў дапамагаючых прафесій (журналістаў, актывістаў, прадстаўнікоў НДА і інш.)
Тэмы сустрэч:
Самадогляд і клопат пра сябе
На першай сустрэчы мы акунемся ў канцэпцыю самадогляду і яго важнасці для вашага агульнага дабрабыту. Вы даведаецеся, як клапаціцца пра сябе не толькі фізічна, але і эмацыйна. Мы абмяркуем практычныя тэхнікі і стратэгіі, якія дапамогуць вам стварыць індывідуальны план самадогляду, каб аднавіць сілы і павысіць якасць жыцця. Далучайцеся, каб адкрыць для сябе простыя, але эфектыўныя спосабы рабіць кожны дзень больш усвядомленым і гарманічным.
Эмацыйны дабрабыт: кіраванне стрэсам, трывогай і эмоцыямі
Стрэс і трывога – гэта натуральныя рэакцыі на выклікі жыцця, але яны не павінны кіраваць вамі. На гэтай сустрэчы мы абмяркуем тэхнікі кіравання эмоцыямі і стрэсам, у тым ліку дыхальныя практыкі, медытацыі і кагнітыўныя стратэгіі. Вы даведаецеся, як распазнаваць свае эмацыйныя трыгеры і навучыцеся кіраваць імі, каб павысіць свой эмацыйны дабрабыт.
Як захаваць баланс і пазбегнуць выгарання ў працы
Праца можа быць крыніцай задавальнення, але яна таксама можа прывесці да выгарання. На гэтай сустрэчы мы абмяркуем, як захаваць баланс паміж прафесійнымі абавязкамі і асабістым жыццём. Вы атрымаеце практычныя парады па арганізацыі працоўнага часу, выбудоўцы межаў і стварэнню падтрымкі на працоўным месцы. Навучыцеся слухаць свае патрэбы і пазбягаць выгарання, каб працаваць з задавальненнем і энергіяй!
Фізічны дабрабыт: псіхалагічны падыход
Фізічнае здароўе непарыўна звязана з нашым псіхічным станам. На заключнай сустрэчы мы абмяркуем, як псіхалагічныя аспекты ўплываюць на наш фізічны дабрабыт і наадварот. Пагаворым аб сувязі паміж эмоцыямі, стрэсам і цялеснымі адчуваннямі. Разгледзім стратэгіі, якія дапамогуць вам палепшыць фізічны стан праз усвядомлены падыход да жыцця, у тым ліку практыкаванні, харчаванне і тэхнікі рэлаксацыі.
Віялета Нікіцік – псіхолаг, акрэдытаваны гештальт-тэрапеўт PsyConnect, трансфармацыйны коуч, вядучая тэрапеўтычных груп. Псіхолаг праектаў «Майстэрня Карысных Праектаў» і «Дом Творцаў».
Афлайн-сустрэчы будуць праходзіць па суботах 7, 14, 21 і 28 верасня ў Варшаве (адрас мы вышлем на пошту тым, хто зарэгістраваўся).
Вебінары будуць праходзіць па серадах 2, 11, 18 і 25 верасня ў Zoom.
Мова камунікацыі – руская, беларуская.
Дэдлайн для падачы заявак – 1 верасня 2024 года.
Падаць заяўку на анлайн-курс.
Падаць заявку на афлайн-курс у Варшаве.