На гэты раз выкладчыца з Фларыды Анэлі Арана правядзе вебінар на тэму таго, як прагляд папулярных шоу дапамагае ў засваенні англійскай.
Прагляд тв-шоў ці шоў на папулярных стрымінгавых ці відэа-пляцоўках у інтэрнеце можа добра дапамагчы ў вывучэнні англійскай, бо вядучыя часцяком карыстаюцца простай, паўсядзённай лексікай, а паўзы (на смех ці на апладысменты) дазваляюць ухапіць сэнс сказанага. Да таго ж, дзякуючы папулярнасці гэтага жанру многія шоу зараз выпускаюцца з субтытрамі!
Што яшчэ абмяркуем на вебінары?
- як прагляд шоу дапамагае папаўняць слоўнікавы запас;
- як шоу паказваюць культурныя асаблівасці краіны, у якой яны выходзяць;
- як прагляд шоу дапамагае ў вывучэнні слэнга і крылатых выразаў.
Далучайцеся да нашага абмеркавання з Анэлі 19 верасня ў 19.00 па мінскім часе.