31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх святых, традыцыйна ў ЗША і Заходняй Еўропе, але з прыходам глабалізацыі таксама і ў многіх іншых краінах свету, адзначаецца Хэлаўін.
Пра гісторыю і традыцыі гэтага свята мы расказвалі летась, а сёння хочам пазнаёміць вас з тым, як Хэлаўін адлюстраваны ў поп-культуры, каб вам было чым заняцца ў гэты вечар!
- Мультфільм «The Nightmare Before Christmas» паводле аднайменнай паэмы Ціма Бэртана
Класіка Halloween Season! Па сюжэце, Джэк Скелінгтан, жыхар горада Хэлаўіна, выпадкова знаходзіць партал у горад Раства і ўлюбляецца ў гэтае свята і вырашае зладзіць Каляды для людзей сам, прымерыўшы на сябе ролю Санта Клаўса.
- Кніга «The Halloween Tree» Рэя Брэдберы
Гэта дзіўнае дрэва, яно дасягае сваёй вяршыняй нябёсаў, і растуць на ім гарбузы ўсіх формаў, памераў і колераў. Напярэдадні Дня ўсіх святых каля дрэва збіраецца група сяброў і адпраўляецца ў цудоўнае падарожжа, каб даведацца схаваны сэнс свята. - Дэтэктыў «Hallowe’en Party» Агаты Крысці
Гісторыя пачынаецца ў доме Роўэны Дрэйк, дзе ўсе рыхтуюцца да хэлоўінскай вечарыны. 13-гадовая Джойс заяўляе, што бачыла забойства, але ёй ніхто не верыць. У той жа вечар Джойс знайшлі патопленай у вядры з вадой! Каму спатрэбілася смерць дзяўчынкі?
- Музычны гурт Helloween
Адным з пачынальнікаў спід-метала і паўэр-метала лічыцца нямецкі гурт Helloween. Яе заснавальнік, Кай Хансен, абраў такую назву ў гонар свята і зрабіў свяцільнік Джэка талісманам групы. Назва гурта пішацца праз e, а не a, каб зрабіць адыслку да пекла (англ. hell).