14 лютага, у Дзень святога Валянціна, пройдзе новая сустрэча размоўнага клуба Амерыканскага цэнтра, і прысвечана яна будзе, вядома, тэме кахання!
Разам з Анджэлай Дадак, прафесаркай Амерыканскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне, пагрузімся ў свет песень пра каханне, каб палепшыць вашу ангельскую!
Што вас яшчэ чакае?
Вы даведаецеся аб тэхніках вывучэння замежнай мовы праз песні;
Даведаецеся больш пра традыцыі святкавання Дня святога Валянціна;
Адкрыеце для сябе любімыя рамантычныя песні амерыканцаў.
Далучайцеся да нас 14 лютага а 19-й гадзіне па мінскім часе.