Ідзе набор на курс General English Амерыканскага цэнтра

Амерыканскі цэнтр запускае новы паток доўгачаканага бясплатнага курса па вывучэнні англійскай мовы General English!

Для каго?

Для дарослых (18+) з сярэднім узроўнем валодання мовай (ад Intermediate і вышэй)

Калі і як доўга?

Першы занятак першай групы – 24 лютага ў 20:00. Першы занятак другой групы – 25 лютага ў 20:00. Курс працягнецца 5 месяцаў.

Што вас чакае?

  • Паглыбленае вывучэнне англійскай мовы;
  • Паўтарэнне граматыкі;
  • Паглыбленне ў амерыканскую культуру і гісторыю;
  • Вывучэнне прасунутай лексікі, якая будзе карысная ў працы і ў паўсядзённым жыцці і шматлікае іншае.

Фармат: заняткі будуць праводзіцца ў Zoom дасведчанай выкладчыцай з ЗША.

Працягласць занятку: 75 хвілін. Будзьце гатовыя таксама надаваць час хатнім заданням у Google Classroom.

Сертыфікат: студэнты, якія наведалі 70% заняткаў, атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курса.

У выпадку вялікай колькасці заявак адбор будзе праводзіцца на аснове матывацыі апліканта.

Падаць заяўку

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *