Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Адкрыты набор на курс Innovative Workshops: Effective Strategies for English Language Teaching

Што вас чакае?

Курс для настаўнікаў англійскай мовы, які дазволіць “пракачаць” сучасныя метады навучання. Удзельнікі вывучаць стратэгіі стварэння эмпатычнага навучальнага працэсу, працу з рознаўзроўневымі класамі, выкарыстанне тэхналогій ШІ і Edtech інструментаў, а таксама метады гейміфікацыі, якія дапамогуць ім лепш навучаць студэнтаў.

Курс складаецца з практычных заняткаў па адаптацыі ўрокаў для вучняў з розным моўным узроўнем, развіццю камунікатыўных навыкаў і прымяненню інавацыйных падыходаў, уключаючы выкарыстанне ШІ для стварэння ўрокаў і заданняў.

Калі і як доўга?

Паўтарагадзінныя заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па пятніцах з 17:00 па мінскім часе. Старт курса 28 лютага. Працягласць – 12 тыдняў. Курс будзе складацца з дзвюх частак: першыя 6 тыдняў будуць сканцэнтраваны на вывучэнні метадалогій і тэхнік выкладання англійскай, а наступныя 6 тыдняў – паляпшэнню размоўнай англійскай, развіццю лексікі, пісьма і чытання.

Па заканчэнні курса самыя актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць атрымаць сертыфікат!

Хто будзе весці курс?

Энджы Уайт – трэнерка TEFL з 18-гадовым досведам выкладання і падрыхтоўкі настаўнікаў, спецыялізуецца на курсах для будучых выкладчыкаў англійскай мовы і мае досвед працы на кіруючых пасадах у Паўднёвай Карэі і Лос-Анджэлесе.

Падаць заяўку

Дэдлайн: 19 лютага

Leave a comment