У гонар Месяца афраамерыканскай гісторыі American Center Minsk запрашае вас на ўнікальную лекцыю Джонатана Эйга – лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі і аўтара бэстсэлера King: A Life. Гэтая кніга была названая The New York Times найбольш поўнай і аўтарытэтнай біяграфіяй Марціна Лютэра Кінга, а сам Эйг – прызнаным майстрам апавядання.
Кніга King: A Life атрымала прэстыжную прэмію Barbara and David Zalaznick Book Prize ад Нью-Йоркскага гістарычнага таварыства і была намінаваная на Нацыянальную кніжную прэмію.
Акрамя таго, Джонатан Эйг – аўтар кнігі Ali: A Life, уганараванай прэміяй PEN America Literary Award. Яго працы перакладзены больш чым на дваццаць моў, і ў іх раскрываюцца найважнейшыя тэмы свабоды, роўнасці і барацьбы за правы чалавека.
Дата і час: 21 лютага ў 19.00 (па Менску);
Месца: Старонкі на YouTube і Facebook American Center Minsk
Не прамініце магчымасць пачуць асабіста ад Джонатана Эйга, як жыццё Марціна Лютэра Кінга працягвае натхняць і мяняць свет. Далучайцеся да нас, каб разам адсвяткаваць яго спадчыну!