У красавіку ў ЗША традыцыйна адзначаюць National Poetry Month, і ў гонар яго мы запрашаем вас на адмысловую паэтычную сустрэчу нашага размоўнага клуба.
Вядучай сесіі стане доктар Анджэла Дадак, прафесар Амерыканскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне. Разам мы пагрузімся ў свет сучаснай амерыканскай паэзіі – ад XX стагоддзя да нашых дзён.
Вас чакаюць:
- паэтычныя чытанні
- практыка вымаўлення
- пашырэнне слоўнікавага запасу
- абмеркаванне рытму, сэнсаў і эмоцый паэтычнага тэксту
Гэта сустрэча не толькі для тых, хто вывучае англійскую, але і для тых, хто хоча глыбей адчуць мову праз мастацтва слова. Таксама вы даведаецеся, дзе можна знайсці добрыя вершы на англійскай для самастойнага чытання.
Далучайцеся да нас 22 красавіка а 18:30 (па мінскім часе).