24 красавіка будзем разгадваць самыя цікавыя англійскія ідыёмы, фразавыя дзеясловы і ўстойлівыя выразы – тыя самыя, якія часта сустракаюцца ў фільмах, серыялах і рэальным жыцці, але якіх няма ў падручніках.
Разам з Анэлі Арана – выкладчыцай і прафесаркай універсітэта з Фларыды – мы:
- Даведаемся, што насамрэч азначае “spill the beans”, “elephant in the room”, “under the weather” і яшчэ дзясяткі фраз;
- Навучымся адгадваць значэнне ідыём па кантэксце;
- Патрэніруемся выкарыстоўваць іх у рэальным жыцці, каб гучаць як сапраўдны носьбіт;
- Пасмяёмся над пацешнымі ляпамі і перавядзем парачку ідыём літаральна – будзе весела!
Наш квіз – гэта выдатны спосаб папоўніць слоўнікавы запас, палепшыць разуменне гаворкі на слых і проста добра правесці вечар у выдатнай кампаніі. Далучайцеся!
Сустрэча пройдзе 24 красавіка ў 20.00 (па мінскім часе).