Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Запрашаем на сустрэчу «Адукацыя ў ЗША: магчымасці для беларусаў»

Хочаце даведацца, якія магчымасці адкрывае адукацыя ў ЗША – нават калі пакуль не плануеце вучыцца за мяжой? Прыходзьце на нашу сустрэчу з супрацоўнікамі American Councils for International Education і занурыцеся ў свет абменных праграм, адукацыйных і прафесійных магчымасцей для беларусаў у ЗША!

Для каго?

Старшакласнікі і студэнты
Маладыя спецыялісты і вопытныя прафесіяналы
Прадпрымальнікі і тыя, хто проста цікавіцца новымі адукацыйнымі і прафесійнымі магчымасцямі ў ЗША

Вы даведаецеся пра:

Паступленне ў ВНУ ЗША (бакалаўрыят, магістра, PhD)
Праграмы з поўным фінансаваннем
Рэсурсы EducationUSA
Дзяржаўныя абменныя ініцыятывы ЗША для беларусаў

Нават калі не плануеце вучобу цяпер – гэта выдатная магчымасць удасканаліць свае веды, пашырыць кругагляд і знайсці натхненне для будучых мэт.

Сустрэча пройдзе 23 красавіка ў 17.00 па мінскім часе.

Рэгістрацыя

Leave a comment