Запрашаем на новую сустрэчу Business Book Club з Ягорам Расавым – яна пройдзе 17 траўня! На гэты раз у цэнтры ўвагі – кніга «Good Power: Leading Positive Change in Our Lives, Work, and World» Джыні Ромеці.
Джыні Ромеці – амерыканская бізнес-лэдзі, былы прэзідэнт, генеральны дырэктар, а цяпер старшыня савета дырэктароў IBM. Яна стала першай жанчынай на чале кампаніі, прайшоўшы шлях ад сістэмнага інжынера да топ-мэнэджара. Джыні шмат гадоў уваходзіла ў спісы самых уплывовых жанчын свету па версіях Fortune і Forbes, тройчы ўзначальвала рэйтынг 50 самых уплывовых жанчын у бізнэсе.
За час яе кіраўніцтва IBM здзейсніла маштабную лічбавую трансфармацыю, а сама Джыні заўсёды заставалася вернай прынцыпу, што сапраўдны поспех будуецца на даверы, павазе і імкненні да пазітыўных змен.
У кнізе яна расказвае пра свае асабістыя і прафесійныя выпрабаванні, пра важнасць правільных каштоўнасцей у бізнесе і жыцці, а таксама дзеліцца практычнымі прынцыпамі, якія дапамагаюць ствараць моцныя каманды і натхняць навакольных.
Гэтая кніга – не проста гісторыя поспеху, а натхняльнае кіраўніцтва для лідэраў новага часу, якія імкнуцца мяняць свет вакол сябе да лепшага.
Далучайцеся да нашага абмеркавання 17 траўня ў 17:00 (па мінскім часе).
Пакінуць адказ