Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Амерыканскі цэнтр паказаў аскараносны фільм «20 дзён у Марыупалі» ў Варшаве

«20 дзён у Марыупалі» – дакументальны фільм украінскага рэжысёра і фотакарэспандэнта Мсціслава Чарнова, які паказвае пачатак баявых дзеянняў у Марыўпалі. Група рэпарцёраў Associated Press прыбывае ў горад за гадзіну да паўнамаштабнага расійскага ўварвання на тэрыторыю Украіны і застаецца там на працягу 20 дзён, фіксуючы ўсё, што там адбываецца (у тым ліку пахаванні мясцовых жыхароў, аблогу і знішчэнне горада расійскімі вайскоўцамі). На 21 дзень вайны журналісты выехалі з Марыупаля па гуманітарным калідоры.

Стужка Мсціслава Чарнова прынесла Украіне першы «Оскар» у гісторыі краіны. Фільм быў уганараваны сёлета ў намінацыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм». Атрымліваючы ўзнагароду, рэжысёр сказаў: 

«Гэта першы “Оскар” ва ўкраінскай гісторыі. Гэта гонар для мяне. Але, верагодна, я першы рэжысёр у гісторыі, які скажа, стоячы на гэтай сцэне: “Хацеў бы я, каб гэтага фільма не было”. Я б аддаў гэтую ўзнагароду, каб Расія ніколі б не нападала на Украіну».

Паказ быў арганізаваны ў супрацы з Беларускім Моладзевым Хабам у Варшаве. Пасля анонсу ў сацсетках мы атрымалі больш за 100 рэгістрацый, таму правялі другі паказ, каб фільм маглі ўбачыць усе ахвочыя.

Карціну прадставіў аўдыторыі беларускі прадзюсар, сябра праўлення Беларускай незалежнай кінаакадэміі Мікалай Лаўранюк, а пасля паказу прайшло абмеркаванне фільма з гледачамі.

Leave a comment

Sign up for our exclusive newsletter!