13 сакавіка наш Business Book Club зноў ператворыцца ў Business Movie Club, будзем абмяркоўваць фільм Бэна Аффлека «Air: Вялікі скачок»!
У 1984 годзе кампанія Nike знаходзіцца на мяжы закрыцця свайго падраздзялення па вытворчасці баскетбольнага абутку з-за нізкіх продажаў. Маркетынг-менеджэр Роб Страсер даручае скаўту Сонні Вакаро знайсці новага пасла. Нягледзячы на ўсеагульнае перакананне, што ўзыходзячая баскетбольная зорка Майкл Джордан будзе занадта дарагі, Вакара пераконвае кіраўніцтва прапанаваць яму кантракт.
Пасля сустрэчы з бацькамі Джордана, Nike робіць унікальную прапанову: працэнт з кожнай прададзенай пары абутку. Гэтае рашэнне апынулася рэвалюцыйным – Air Jordan прынёс Nike $162 мільёна ў першы ж год продажаў і стаў асноўнай крыніцай прыбытку кампаніі.
Далучайцеся да абмеркавання фільма 13 сакавіка ў 20.00 па мінскім часе.