Праграма OPEN прапануе бясплатныя анлайн-курсы англійскай мовы працягласцю ад 5 да 12 тыдняў. Для самастойнага праходжання зараз адкрыты рэгістрацыі на 2 курсы:
Developing and Teaching Academic Writing Courses
Курс «Распрацоўка і выкладанне акадэмічнага пісьма» прызначаны для таго, каб дапамагчы слухачам лепш зразумець розныя падыходы, тыпы і ключавыя кампаненты курсаў акадэмічнага пісьма. У рамках гэтага курса ўдзельнікі распрацуюць кантэкстуалізаваныя навучальныя матэрыялы для курсаў акадэмічнага пісьма ў класе англійскай як замежнай.
Рэгістрацыя заканчваецца 24 чэрвеня 2024 года.
Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://nomination.openenglishprograms.org/ParticipantProfile/WelcomeSurvey/2f4cb3ce5b3a4f36076908dc559be75c
TESOL Methods
Курс накіраваны на выкладчыкаў і дае сучасныя методыкі навучання англійскай вучняў розных узростаў і кантэкстаў. Вы будзеце вывучаць лепшыя практыкі навучання аўдзіраванню, маўленню, чытанню і пісьму, уключаючы граматыку і слоўнікавы запас, і даведаецеся, як стварыць эфектыўнае камунікатыўнае моўнае асяроддзе для ўсіх навучэнцаў.
Рэгістрацыя заканчваецца 12 жніўня 2024 года.
Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://nomination.openenglishprograms.org/ParticipantProfile/WelcomeSurvey/2209e84120904df2deb908dc872fe328
Часопіс English Teaching Forum 2024, Volume 62, Number 1
Новы выпуск часопіса прысвечаны гульням і таму, як яны дапамагаюць у выкладанні англійскай. У выпуску вы знойдзеце артыкулы пра тое, як гульня «пытанне-адказ» паляпшае навыкі чытання, скіл пастаноўкі пытанняў і аналізу; крэатыўныя ідэі па выкарыстанні сацсеткі X для пераказу падзей; прапановы па ператварэнні сцен у класе ў гульнявыя дошкі; гайд па арганізацыі навучання, заснаваны на Сямі цудах свету і многае іншае.
Азнаёміцца з выпускам можна па спасылцы: https://americanenglish.state.gov/resources/english-teaching-forum-2024-volume-62-number-1