Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Амерыканскі цэнтр запусціў бясплатную праграму па распрацоўцы для жанчын

Для IT-прафесіяналак c (невялікім) досведам працы з кодам (праграмістак, тэстыроўшчыц, дата-аналітыкаў і інш.) Амерыканскі цэнтр запусціў ментарскую праграму, якая дапаможа ім пашырыць свае веды аб тэхналогіях і падыходах у тэхіндустрыі.

Праграма дапаможа жанчынам у развіцці іх прафесійных навыкаў, як тэхнічных, так і soft skills. Першыя ўключаюць праграмаванне, воблачныя сэрвісы, выкарыстанне сістэм кантролю версій, знаёмства з лепшымі практыкамі і іх пошук. Развіць soft skills праграма дапаможа ў напрамку камунікацый і кіравання камандамі, а таксама паляпшэння лідэрскіх навыкаў.

Таксама ментарская праграма Амерыканскага цэнтра накіравана на дапамогу жанчынам у іх кар’ерным развіцці (разуменні свайго кар’ернага шляху ў цэлым і гатоўнасці да прасоўвання і змены роляў) і пашырэнні нэтворка.

Мэнтарам праграмы выступае Ігнат Крышчык. Ігнат – дасведчаны распрацоўшчык і архітэктар з амаль дзесяцігадовым стажам у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Падыходзячы са шчырым энтузіязмам да стварэння прадуктаў і выбудоўвання працэсаў, ён унёс прыкметны ўклад у дасягненні некалькіх кампаніях. Ігнат паспеў папрацаваць у вялізнай Itransition, невялікай CreativeIT, а таксама як прыватны падрадчык. Цяпер Ігнат праектуе і працуе над новым прадуктам для Third Financial, які базуецца ў Сіці Лондана.

Leave a comment