Ягор Расаў не мог завяршыць цыкл сустрэч кніжнага клуба, не абмеркаваўшы з удзельнікамі гэтую кнігу! Гаворка ідзе пра «Пераможцу» Джэка і Сьюзэн Уэлч.
Джэк Уэлч – легендарны амерыканскі прадпрымальнік, які займаў пасаду генеральнага дырэктара General Electric на працягу 20 гадоў. Пры звальненні ў 2001 годзе Уэлч атрымаў найбуйнейшы ў гісторыі «залаты парашут» памерам у 417 млн даляраў ЗША!
Як стварыць спрыяльную атмасферу ў калектыве? Як павысіць працаздольнасць сваёй каманды? Як заахвочваць поспехі служачых? Як правільна вызначыць прыярытэты? Як падтрымаць ініцыятыву супрацоўнікаў? Як дабіцца пастаўленай мэты? Вось толькі нямногія з пытанняў, на якія аўтары даюць адказ у сваёй кнізе.
Далучайцеся да нашага апошняга абмеркавання ў кніжным клубе 20 верасня ў 20.00 па мінскім часе.