20 снежня адбудзецца незвычайная сустрэча ў нашым Business Book Club. Гэтым разам мы будзем абмяркоўваць не кнігу, а фільм! І вы напэўна яго глядзелі! Гэта чорная камедыя Марціна Скарсэзэ з Леанарда Ды Капрыа ў галоўнай ролі — «Воўк з Уол-стрыт».
У аснове фільма ляжыць кніга «Метад ваўка з Уол-стрыт. Адкрыцці лепшага прадаўца ў свеце» — мемуары Джордана Белфорта, былога нью-ёркскага брокера. У 1990-х ён заснаваў сваю фірму Stratton Oakmont, якая займалася продажам танных акцый па тэлефоне і пераконвала інвестараў заключаць ашуканскія пагадненні. Праз дзесяць гадоў Белфорт быў асуджаны за адмыванне грошай і шэраг іншых фінансавых злачынстваў.
Фільм Марціна Скарсэзэ быў прадстаўлены на «Оскары» ў пяці намінацыях, а таксама ў чатырох на BAFTA і ў дзвюх на прэміі «Залаты глобус». У апошняй Леанарда Ды Капрыа атрымаў узнагароду як лепшы акцёр у камедыі/мюзікле.
Прыходзьце абмяркоўваць фільм 20 снежня ў 20.00 (па мінскім часе) у Zoom!