Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Кіраванне ўнутраным рэсурсам і прафілактыка выгарання – анлайн-сустрэча ў Амерыканскім цэнтры

Сябры, запрашаем вас на анлайн-сустрэчу, якая будзе карысная ўсім!

Разам з псіхолагам мы будзем вучыцца кіраваць унутранымі рэсурсамі, каб пазбегнуць выгарання.

Пра што будзем размаўляць?

  • куды сыходзяць рэсурсы;
  • як правесці самадыягностыку і выявіць сімптомы выгарання;
  • якія ёсць абарончыя стратэгіі, каб не выгарэць;
  • як праводзіць прафілактыку свайго ўнутранага стану;
  • якія ёсць метады аператыўнага зніжэння стрэсу;
  • па якой мадэлі можна скласці карту рэсурсаў;
  • што рабіць для аднаўлення.

Наш трэнер – Васіль Пронь – псіхолаг, трэнер нефармальнай адукацыі, арганізацыйны кансультант. Васіль спецыялізуецца на такіх тэмах, як КПТ, схема тэрапія, індывідуальная псіхалогія А.Адлера.

Трэнінг пройдзе на рускай мове 28 лютага ў 19.00 (па мінскім часе).

Абавязкова далучайцеся, каб даведацца, як паклапаціцца пра сваё ментальнае здароўе. 

Рэгістрацыя

Leave a comment