Першая жнівеньская сустрэча нашага кніжнага клуба будзе прысвечана кнізе «Influence: The Psychology of Persuasion» Роберта Чалдзіні. Запрашаем да абмеркавання!
Чвэрць мільёна прададзеных па ўсім свеце экзэмпляраў забяспечылі «Influence: The Psychology of Persuasion» рэпутацыю самай значнай кнігі пра мастацтва пераканання. У ёй знакаміты псіхолаг Роберт Чалдзіні тлумачыць, як людзі могуць пераконваць іншых, каб дасягнуць сваіх уласных мэт, і як перамагчы людзей, што валодаюць такім дарам, у гэтай гульні.
Вы пазнаёміцеся з шасцю асноўнымі прынцыпамі (рэцыпрокнасць, згода, сацыяльны доказ, сімпатыя, аўтарытэт і дэфіцыт), якія выкарыстоўваюць прафесіяналы пераканання, і навучыцеся абараняцца ад іх дзеянняў і ставіць гэтыя сакрэты на службу сваім інтарэсам.
Ягор Расаў падзеліцца каштоўнымі інсайтамі і практычнымі парадамі аб тым, як эфектыўна прымяняць стратэгіі з кнігі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці.
Сустрэча пройдзе 8 жніўня ў 20.00 паводле мінскага часу.