Першая сустрэча нашага Business Book Club у новым годзе пройдзе 9 студзеня і абмяркоўваць мы будзем бэстсэлер New York Times і Sunday Times – кнігу Мустафы Сулеймана «Будучая хваля. Тэхналогіі, улада і найвялікшая дылема XXI стагоддзя».
Надыходзіць новая тэхналагічная хваля: магчыма, хутка мы зможам надрукаваць сабе новую печань на хатняй біядрукарцы і вырашыць, нарэшце, «задачу коміваяжора» з дапамогай квантавага кампутара. Але тэхналогіі абяцаюць не толькі багатае жыццё. Яны пагражаюць нашай бяспецы: штучныя пандэміі, кібератакі і глабальныя тэракты – гэта толькі некалькі сцэнарыяў катастроф.
Эксперт у галіне штучнага інтэлекту Мустафа Сулейман перакананы, што некалькі найбліжэйшых дзесяцігоддзяў могуць стаць лепшымі ці горшымі ў гісторыі чалавецтва. Якім шляхам пойдзе нашае грамадства, ці будзе яно стабільным і бяспечным, залежыць ад нас.
Далучайцеся да абмеркавання кнігі 9 студзеня а 20-й гадзіне па мінскім часе.