Новая сустрэча Business Book Club Амерыканскага цэнтра пройдзе 4 ліпеня і будзе прысвечана кнізе «Losing My Virginity» Рычарда Брэнсана, далучайцеся да абмеркавання!
«Losing My Virginity» – аўтабіяграфія прадпрымальніка і заснавальніка карпарацыі Virgin Group Рычарда Брэнсана, выхадца з небагатай сям’і, які ў выніку стаў адным з самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Вялікабрытаніі і ўсяго свету.
Гэтая кніга пра прадпрымальніцкі дух, увасоблены ў чалавеку. Займальна, максімальна адкрыта і з мяккім гумарам Брэнсан распавядае пра самыя значныя падзеі ў сваім жыцці – правалы і перамогі, засмучэнні і дасягненні.
Вядучы кніжнага клуба Ягор Расаў падзеліцца ключавымі момантамі кнігі і абмяркуе з удзельнікамі сустрэчы, як прынцыпы поспеху Брэнсана могуць быць прымененыя ў нашым уласным жыцці і кар’еры.
Рэгіструйцеся па спасылцы.