Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Business Book Club: абмяркоўваем «The Black Swan» 

Працягваюцца сустрэчы ў нашым Business Book Club, і на чарзе кніга Насіма Нікаласа Талеба «Чорны лебедзь», далучайцеся да абмеркавання 18 ліпеня ў 19.00 па менскім часе.

У тэрміналогіі Насіма Талеба, Чорны лебедзь – гэта непрадказальная і непрагназуемая падзея, якая пераварочвае і ламае жыцці мільёнаў людзей. У сваёй унікальнай кнізе, якая звяргае асновы традыцыйнай навукі, Талеб з бляскам і гумарам паказвае, як «чарналебяжыя» падзеі рухаюць нашымі лёсамі і агулам усім сусветам, і як чалавецтва, асабліва ў асобах разнастайных «экспертаў», са злачыннай зацятасцю ігнаруе іх.

Адразу пасля выхаду «Чорнага лебедзя» аўтар бліскуча прадэманстраваў сваю «не-тэорыю» на практыцы: на фоне фінансавага крызісу кампанія Талеба зарабіла (а не страціла!) для інвестараў паўмільярда даляраў. Але яго праца – не падручнік па эканоміцы. Гэта разважанні выдатнага чалавека аб жыцці і аб тым, як знайсці ў ім сваё месца.

Вядучы кніжнага клуба Ягор Расаў правядзе вас праз захапляльныя канцэпцыі кнігі і падзеліцца, як мы можам прымяняць разуменне «чорных лебедзяў» у асабістым і прафесійным жыцці.

Leave a comment

Sign up for our exclusive newsletter!