Category: Uncategorized

  • 3 сезон Business Book Club з Ягорам Расавым is coming!

    3 сезон Business Book Club з Ягорам Расавым is coming!

    Аўтар і пастаянны вядучы кніжнага клуба Амерыканскага цэнтра Ягор Расаў вяртаецца з анонсам трэцяга сезона Business Book Club! На першай сустрэчы, якая адбудзецца ўжо 22 лістапада, будзем абмяркоўваць бэстсэлер па версіі New York Times — кнігу псіхолага і прафесара Прынстанскага ўніверсітэта Даніэля Канемана «Думай павольна… вырашай хутка».

    Нашы дзеянні і ўчынкі вызначаны нашымі думкамі. Але ці заўсёды мы кантралюем нашае мысленне? Нобелеўскі лаўрэат Даніэль Канеман тлумачыць, чаму мы часам здзяйсняем нерацыянальныя ўчынкі і як мы прымаем няправільныя рашэнні.

    У нас ёсць дзве сістэмы мыслення. «Павольнае» мысленне ўключаецца, калі мы вырашаем задачу або выбіраем тавар у краме. Звычайна нам здаецца, што мы ўпэўнена кантралюем гэтыя працэсы, але не будзем забываць, што за нашай свядомасцю ў фонавым рэжыме ўвесь час працуе «хуткае» мысленне —  аўтаматычнае, імгненнае і неўсвядомленае… 

    Далучайцеся да нашага абмеркавання ў кніжным клубе 22 лістапада а 19-й гадзіне па мінскім часе.

    Зарэгістравацца

  • Сустрэча з амерыканскімі студэнткамі: даведайцеся пра навучанне ў ЗША!

    Сустрэча з амерыканскімі студэнткамі: даведайцеся пра навучанне ў ЗША!

    Традыцыйна ў сярэдзіне лістапада ва ўсім свеце праводзіцца тыдзень міжнароднай адукацыі. У межах гэтага тыдня Амерыканскі цэнтр сумесна з EducationUSA Belarus правядзе дзве сустрэчы, прысвечаныя акадэмічнай культуры і студэнцкаму жыццю ў ЗША! 

    Першая сустрэча пройдзе 18 лістапада ў 17:00 (па мінскім часе).  

    Вы даведаецеся, чым характэрны амерыканскія кампусы: як студэнты ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, якія ў іх ёсць традыцыі, чым адметныя практыкі ацэньвання і ў чым адрозненне сацыяльнага асяроддзя. 

    Нашы спікеркі — Ізабэла, студэнтка Англа-Амерыканскага ўніверсітэта ў Празе і Аня, студэнтка бакалаўрыяту Амерыканскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне — падзеляцца парадамі, як адаптавацца да культуры ЗША і выкарыстоўваць рэсурсы кампуса, каб узбагаціць свой досед. 

    Абавязкова далучайцеся, калі цікавіцеся вучобай і жыццём у ЗША! 

    Зарэгістравацца 

  • Што паглядзець пра выбары і галасаванне ў ЗША

    Што паглядзець пра выбары і галасаванне ў ЗША

    Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША прапануем паглядзець тэматычныя лекцыі на Youtube-канале Амерыканскага цэнтра.

    The Woman Vote and American Presidential Elections

    Прафесар Дэвід Голдфілд, вядомы амерыканскі гісторык, пісьменнік і рэжысёр расказвае пра тое, як галасуюць жанчыны ў ЗША. Права голасу ў Злучаных Штатах жанчыны атрымалі ў 1920 годзе. Многія мужчыны думалі, што жанчыны будуць галасаваць гэтак жа, як і яны. Аднак з цягам часу стала зразумела, што гэта не так. Разуменне таго, як і чаму ўзнік гэты падзел, і чаму ён захоўваецца да гэтага часу, дапамагае лепш зразумець змены ў амерыканскай палітыцы і ключавыя тэмы, якія ўплываюць на прэзідэнцкія выбары.

    Corruption in Authoritarian Regimes

    Дацэнт Універсітэта Ліхай Дзініса Дуванава прэзентуе сваю новую кнігу пра тое, як карупцыя і рэгуляванне ўплываюць на аўтарытарныя рэжымы, а таксама дзеліцца сваім вопытам і ведамі аб палітычнай эканоміі карупцыі. Даследчыца таксама расказвае, як міжнародныя актары выкарыстоўваюць інфармацыю для ўплыву на палітычныя працэсы, у тым ліку на выбары ў ЗША.

    Election 2022 by Prof. David Goldfield

    Прамежкавыя выбары ў ЗША ў 2022 годзе эксперты называлі найважнейшымі прамежкавымі выбарамі для некалькіх пакаленняў, паколькі дэмакраты і рэспубліканцы разыходзяцца ў многіх важных пытаннях. Аб гэтых разыходжаннях, а таксама асаблівасцях дзвюх галоўных партый у ЗША расказвае прафесар Дэвід Голдфілд.

  • Хэлаўін у поп-культуры: чым заняцца 31 кастрычніка

    Хэлаўін у поп-культуры: чым заняцца 31 кастрычніка

    31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх святых, традыцыйна ў ЗША і Заходняй Еўропе, але з прыходам глабалізацыі таксама і ў многіх іншых краінах свету, адзначаецца Хэлаўін.

    Пра гісторыю і традыцыі гэтага свята мы расказвалі летась, а сёння хочам пазнаёміць вас з тым, як Хэлаўін адлюстраваны ў поп-культуры, каб вам было чым заняцца ў гэты вечар!

    1. Мультфільм «The Nightmare Before Christmas» паводле аднайменнай паэмы Ціма Бэртана


    Класіка Halloween Season! Па сюжэце, Джэк Скелінгтан, жыхар горада Хэлаўіна, выпадкова знаходзіць партал у горад Раства і ўлюбляецца ў гэтае свята і вырашае зладзіць Каляды для людзей сам, прымерыўшы на сябе ролю Санта Клаўса.

    1. Кніга «The Halloween Tree» Рэя Брэдберы

      Гэта дзіўнае дрэва, яно дасягае сваёй вяршыняй нябёсаў, і растуць на ім гарбузы ўсіх формаў, памераў і колераў. Напярэдадні Дня ўсіх святых каля дрэва збіраецца група сяброў і адпраўляецца ў цудоўнае падарожжа, каб даведацца схаваны сэнс свята.
    2. Дэтэктыў «Hallowe’en Party» Агаты Крысці

      Гісторыя пачынаецца ў доме Роўэны Дрэйк, дзе ўсе рыхтуюцца да хэлоўінскай вечарыны. 13-гадовая Джойс заяўляе, што бачыла забойства, але ёй ніхто не верыць. У той жа вечар Джойс знайшлі патопленай у вядры з вадой! Каму спатрэбілася смерць дзяўчынкі?
    1. Музычны гурт Helloween

      Адным з пачынальнікаў спід-метала і паўэр-метала лічыцца нямецкі гурт Helloween. Яе заснавальнік, Кай Хансен, абраў такую ​​назву ў гонар свята і зрабіў свяцільнік Джэка талісманам групы. Назва гурта пішацца праз e, а не a, каб зрабіць адыслку да пекла (англ. hell).
  • Карысны падручнік для вывучэння амерыканскіх ідыём

    Карысны падручнік для вывучэння амерыканскіх ідыём

    Працягваем дзяліцца з вамі карыснымі рэсурсамі для вывучэння англійскай. Сёння рэкамендуем дадаць у свае закладкі даведнік па ідыёмах англійскай мовы In the Loop.

    In the Loop дапаможа не толькі даведацца значэнне амерыканскіх ідыём, але і паглыбіцца ў разуменне гісторыі, культуры, каштоўнасцяў і перакананняў, якія адлюстроўваюць гэтыя ідыёмы.

    Апроч саміх ідыём, кніга ўтрымоўвае спісы па тэмах, некалькі гатовых да выкарыстання заняткаў у класе, а таксама індэкс, у якім паказаны зыходны спіс і ўсе крыжаваныя спасылкі на ідыёму.

    Спампаваць дапаможнік

  • Дацэнт Універсітэта Ліхай правядзе анлайн-сустрэчу для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра 30 кастрычніка

    Дацэнт Універсітэта Ліхай правядзе анлайн-сустрэчу для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра 30 кастрычніка

    Запрашаем на анлайн-сустрэчу з дацэнтам Універсітэта Ліхай Дзінісай Дуванавай 30 кастрычніка ў 19.00 (па мінскім часе).

    На сустрэчы пройдзе прэзентацыя яе новай кнігі «Thieves, Opportunists, and Autocrats: Building Regulatory States in Belarus and Kazakhstan», у якой аўтарка даследуе, як карупцыя і рэгуляванне ўплываюць на аўтарытарныя рэжымы.

    Дзініса падзеліцца сваім досведам і ведамі аб палітычнай эканоміі карупцыі, а таксама аб тым, як міжнародныя актары выкарыстоўваюць інфармацыю для ўплыву на палітычныя працэсы, у тым ліку на выбары ў ЗША. Даследчыца раскажа, якія інструменты могуць быць задзейнічаны для барацьбы з карупцыяй і як тэхналогіі мяняюць палітычны ўдзел грамадзян у сучасным свеце.

    Сустрэча пройдзе на рускай мове ў Zoom. Не прапусціце магчымасць задаць свае пытанні і абмеркаваць важныя аспекты тэмы з экспертам!

    Зарэгістравацца

  • Два новыя бясплатныя курсы для выкладчыкаў англійскай адкрыты для рэгістрацыі на платформе MOOCs

    Два новыя бясплатныя курсы для выкладчыкаў англійскай адкрыты для рэгістрацыі на платформе MOOCs

    Teaching English for Environmental Awareness

    На гэтым курсе ўдзельнікі вывучаць тэмы, прысвечаныя змене клімату і іншым экалагічным праблемам у кантэксце выкладання англійскай мовы, а таксама прыдумаюць, як уключыць гэтую тэму ў свае ўласныя праграмы. Слухачы навучацца распрацоўваць і выкарыстоўваць навучальныя матэрыялы на англійскай мове, якія дапамогуць падрыхтаваць іх студэнтаў да будучыні.

    Тып курса: пад кіраўніцтвам інструктара

    Рэгістрацыя адкрыта з 16 верасня па 18 лістапада 2024 

    Старт курса: 21 кастрычніка 2024

    Рэгістрацыя

    Fostering Student Motivation and Engagement

    Гэты курс факусуюцца на тым, як настаўнікі англійскай могуць палепшыць сваю выкладчыцкую практыку і павысіць узровень матывацыі і ўцягнутасці сваіх студэнтаў у вывучэнне мовы. У ходзе курса ўдзельнікі асвояць ключавыя канцэпцыі для фарміравання згуртаванай класнай супольнасці, разгледзяць ацэньванне як інструмент павышэння матывацыі, а таксама збяруць гульні і практычныя ідэі для актыўнага ўцягвання вучняў у навучальны працэс.

    Тып курса: самастойнае навучанне

    Рэгістрацыя адкрыта з 7 кастрычніка па 23 снежня 2024

    Старт курса: 7 кастрычніка 2024

    Рэгістрацыя

  • Правер свой узровень валодання англійскай за 15 хвілін!

    Правер свой узровень валодання англійскай за 15 хвілін!

    А вы ведаеце свой узровень валодання англійскай мовай? У інтэрнэце можна знайсці мноства анлайн-тэстаў для праверкі сваіх ведаў, прапануем прайсці адзін з іх!

    VOA Learning English у супрацоўніцтве з EF Standard English Test распрацавалі 15-хвілінны тэст для ацэнкі навыкаў чытання і аўдзіравання. EF Standard English Test – гэта першы бясплатны стандартызаваны тэст па англійскай мове, які грунтуецца на навуковых даследаваннях і аналізах.

    За 15 хвілін (па 7,5 хвілін на чытанне і слуханне) вы можаце атрымаць меркаваныя вынікі, якія адпавядаюць узроўням Агульнаеўрапейскай сістэмы ацэнкі валодання замежнай мовай (CEFR) і падзяліцца імі ў сваіх сацыяльных сетках.

    Прайсці тэст

  • Лекцыі доктаракі Лі А. Фэроў пра нацыянальныя паркі ЗША даступныя ў запісе

    Лекцыі доктаракі Лі А. Фэроў пра нацыянальныя паркі ЗША даступныя ў запісе

    Улетку пісьменніца і прафесарка-даследчыца з Абернскага ўніверсітэта ў Мантгомеры Лі А. Фэроў правяла для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра цыкл прэзентацый найбольш вядомых Нацыянальных паркаў ЗША. Калі вы прапусцілі сустрэчы ці хацелі б перагледзець – пераходзіце па спасылках на наш YouTube!

    Yosemite, Death Valley і Sequoia

    Ёсеміці славіцца сваімі ландшафтамі і прыродай: уражлівыя гранітныя скалы, вадаспады, рэкі з чыстай вадой, гаі секвоядэндронаў і багатая біялагічная разнастайнасць (амаль 95 % парка лічыцца зонай дзікай прыроды). А Секвоя, як лёгка здагадацца па назве парка, вядомая сваімі гіганцкімі секвоямі, уключаючы асобнік пад назвай Генерал Шэрман – самае вялікае (па аб’ёме драўніны) дрэва на Зямлі.

    Yellowstone і Grand Canyon

    Елаўстан – першы ў свеце нацыянальны парк (заснаваны 1 сакавіка 1872 года), знакаміты шматлікімі гейзерамі і іншымі геатэрмічнымі аб’ектамі, багатай жывой прыродай і маляўнічымі ландшафтамі. Гранд-Каньён таксама з’яўляецца адным з найстарэйшых нацыянальных паркаў ЗША, на яго тэрыторыі размешчаны Вялікі каньён ракі Каларада, адно з прызнаных прыродных цудаў свету.

    Zion, Bryce Canyon, Arches

    Заён уключае дзевяць геалагічных фармацый, у якіх прадстаўлены адклады 150 мільёнаў гадоў! Брайс-Каньён – гэта гіганцкі прыродны амфітэатр уздоўж усходняга боку плато Паўнтсаўгант, створаны эрозіяй. А ў парку Арчэс знаходзіцца больш за 2000 прыродных арак, утвораных з пяшчаніку, у тым ліку вядомая «Вытанчаная арка».

    Mammoth Cave, Great Smoky mountains, Everglades

    У нацыянальным парку «Мамантава пячора» знаходзіцца частка аднайменнай самай доўгай пячорнай сістэмы ў свеце. Праз тэрыторыю парку «Вялікія Дымчатыя горы» праходзіць так званая Апалацкая сцежка – самы доўгі бесперапынны пешаходны маршрут у свеце і адзін з найбольш вядомых у ЗША. А большая частка Эверглейдса (86%) – «тэрыторыя дзікай прыроды», што дазваляе турыстам на блізкай адлегласці ўбачыць вялікую колькасць прадстаўнікоў разнастайнай флоры і фауны парку – вялікіх блакітных чапель, амерыканскіх змеяшэек і вушастых бакланаў, а таксама амерыканскіх алігатараў.

  • Запрашаем на лекцыю Дэвіда Голдфілда пра жаночае галасаванне і прэзідэнцкія выбары ў ЗША

    Запрашаем на лекцыю Дэвіда Голдфілда пра жаночае галасаванне і прэзідэнцкія выбары ў ЗША

    Добрая навіна для ўсіх, хто засумаваў па глыбокіх і захапляльных лекцыях Дэвіда Голдфілда, выбітнага амерыканскага гісторыка, пісьменніка, рэжысёра і спікера Амерыканскага цэнтра! 2 кастрычніка прафесар правядзе сустрэчу для нашай аўдыторыі на цікавую і актуальную тэму «The Woman Vote and American Presidential Elections».

    Да прыняцця 19-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША у 1920 годзе амерыканскія жанчыны не мелі права голасу на прэзідэнцкіх выбарах. Гэта, аднак, не значыла, што жанчыны не ўплывалі на амерыканскую палітыку. Мы ведаем, напрыклад, што і Эбігейл Адамс і Долі Мэдысан кансультавалі сваіх мужоў, Джона Адамса і Джэймса Мэдысана, якія абодва сталі амерыканскімі прэзідэнтамі. А пасля з’езду ў Сенека-Фолс у 1848 годзе жанчыны пачалі ствараць арганізацыі і лабіраваць права голасу. Але спатрэбілася больш за семдзесят гадоў, каб жаданне стала рэальнасцю.

    Многія мужчыны думалі, што жанчыны будуць галасаваць гэтак жа, як і яны. Аднак з цягам часу стала зразумела, што гэта не так. Да канца 1980-х гадоў стала відавочна, што мужчыны і жанчыны галасуюць па-рознаму. Разуменне таго, як і чаму ўзнік гэты падзел, і чаму ён захоўваецца да гэтага часу, дапамагае лепш зразумець змены ў амерыканскай палітыцы і ключавыя тэмы, якія ўплываюць на прэзідэнцкія выбары.

    Далучайцеся 2 кастрычніка ў 19.00 (па менскім часе), каб бліжэй пазнаёміцца ​​з працэсам выбараў у ЗША!

    Зарэгістравацца

  • Студэнтка амерыканскага ўніверсітэта Алекса Круз пра спецыфіку вучобы ў ЗША, пошукі фінансавання і працы з беларускімі студэнтамі

    Студэнтка амерыканскага ўніверсітэта Алекса Круз пра спецыфіку вучобы ў ЗША, пошукі фінансавання і працы з беларускімі студэнтамі

    Алекса Круз, студэнтка каледжа Ліхайскага ўніверсітэта і стажорка American Councils праводзіла для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра некалькі вебінараў пра тое, як паступіць і дзе шукаць фінансаванне на вучобу ў ЗША. Пра студэнцтва, асаблівасці амерыканскай адукацыі, інтарэсы і прафесійныя планы мы пагаварылі з Алексам больш падрабязна.

    Пра выбар універсітэта і спецыяльнасці

    Я студэнтка старэйшых курсаў ва Універсітэце Ліхай, вывучаю псіхалогію і дадаткова студыйнае мастацтва. Мне вельмі цікава даведвацца, чаму людзі паводзяць сябе так, а не інакш, і разумець успрыманне іншых людзей. Я таксама вывучаю мастацтва, таму што мне падабаецца выкарыстоўваць яго як медыум для аповеду гісторый і захавання момантаў. Я вырасла ў прыгарадным горадзе Наруолк у штаце Канэктыкут, але мой універсітэт знаходзіцца ў Пенсільваніі.

    Я абрала Ліхай, таму што гэты ўніверсітэт аказвае неверагодную фінансавую падтрымку студэнтам з малазабяспечаных сем’яў, а яшчэ таму, што ён знаходзіцца недалёка ад дома. Мне падабаецца вучыцца і вывучаць тое, чым я захопленая, напрыклад, крос-культурную псіхалогію, якая даследуе, як культурныя адрозненні фармуюць паводзіны чалавека на аснове выхавання.

    Пра кошт вучобы ў ЗША

    Выдаткі на адукацыю ва ўніверсітэтах ЗША могуць вар’іравацца ў межах ад $20 000 да $80 000 у год, гэта залежыць ад універсітэта. Але няхай гэта вас не бянтэжыць, калі універсітэт вядомы тым, што ён занадта дарагі, гэта таксама азначае, што ў яго ёсць дастаткова грошай, каб падтрымліваць годных студэнтаў праз гранты і крэдыты.

    Пра пошук фінансавання на вучобу

    Ліхай прапануе гранты для поўнага пакрыцця выдаткаў на навучанне студэнтам, чый сямейны даход складае менш за $75 000. На маё шчасце я ўваходжу ў гэтую катэгорыю. Гэта, вядома, вялікая дапамога, але мне ўсё роўна трэба было аплачваць жыллё і харчаванне. Каб кампенсаваць гэтыя выдаткі, я падавала заяўкі на атрыманне дадатковых стыпендый і федэральных праграм дапамогі, такіх як грант Пэла. Гэты працэс можа быць доўгім і складаным, але галоўнае – упартасць. Важна адстойваць свае інтарэсы, дакладна прадстаўляць свае патрэбы і не саромецца звяртацца па дадатковую падтрымку, калі гэта неабходна.

    Як выглядае тыповы студэнцкі дзень

    Я люблю свой універсітэт і люблю вучыцца. Студэнты маюць доступ да бібліятэк на тэрыторыі кампуса і гэта вельмі зручна, таму што яны служаць кропкамі прыцягнення для сумеснай вучобы і сустрэч з сябрамі. Бібліятэка Ліндермана ў Ліхай неверагодна прыгожая, яна пабудавана ў гатычным стылі, што стварае ўражанне нібыта вы знаходзіцеся ў сусвеце Гары Потэра! Расклад заняткаў у нас мяняецца ў залежнасці ад мерапрыемстваў у кампусе і сесій.

    Мае дні выглядаюць па-рознаму, таму што ў кампусе заўсёды ёсць чым заняцца акрамя наведвання лекцый, ці то падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі кампуса, ці мерапрыемствы, якія я праводжу з сябрамі, напрыклад, мы ладзім штотыднёвыя гульнявыя вечары і паходы куды-небудзь на вячэру. Я таксама надаю шмат увагі свайму дабрабыту, таму часта хаджу ў спартзалу ці бегаю на вуліцы.

    Пра асаблівасці навучання ў ЗША

    Адной з галоўных асаблівасцяў навучання ва ўніверсітэтах ЗША з’яўляецца разнастайнасць студэнтаў, якія вас атачаюць. У нас вучацца студэнты з розных краін і прадстаўнікі розных культур і таму кожны семестр мы праводзім розныя фестывалі, напрыклад танцавальныя, каб адзначыць гэтую разнастайнасць традыцый і культур.

    Як бы пацешна гэта ні гучала, але ва ўніверсітэтах ЗША, як вядома, пануе напружанае атмасфера і часта сустракаюцца студэнты з псіхічнымі асаблівасцямі. Вось чаму ў школах актыўна прапагандуецца дасведчанасць аб псіхічным здароўі і прадастаўляюцца бясплатныя кансультацыі.

    Пра пошук працы пасля выпуску і планы на будучыню

    Пошук працы пасля заканчэння каледжа патрабуе намаганняў, але любы выпускнік можа знайсці працу дзе заўгодна. Паколькі канкурэнцыя на рынку працы вельмі высокая, трэба працаваць над запаўненнем рэзюмэ на працягу ўсяго навучання ў каледжы. Такія ўніверсітэты як Ліхай маюць спецыяльныя універсітэцкія платформы, на якіх вы можаце звязацца з былымі выпускнікамі, а тыя, у сваю чаргу, могуць дапамагчы вам з працаўладкаваннем проста таму, што вы вучыліся ў адным універсітэце.

    Мая жыццёвая пазіцыя заключаецца ў тым, каб жыць дзень за днём, але пры гэтым памятаць пра свае мэты і памкненні. Я спадзяюся, што калі-небудзь працягну вывучэнне псіхалогіі з упорам на крос-культурныя даследаванні, інтэграваўшы туды сваю прагу да мастацтва.

    Пра стажыроўку ў EducationUSA 

    Магчымасць стажыравацца ў EducationUSA у мяне з’явілася дзякуючы ўніверсітэцкім праграмам, якія дазваляюць нам падарожнічаць за мяжу і набываць новы культурны досвед. Падчас гэтай стажыроўкі я завяла шмат новых знаёмстваў, выступала з прэзентацыямі пра школьную сістэму і культуру ЗША, а таксама кансультавала студэнтаў.

    Пра ўражанні ад працы з беларускай аўдыторыяй

    Працуючы з беларускай моладдзю, я адчуваю гонар за гэтых студэнтаў, таму што яны поўныя рашучасці і мэтанакіраванасці стаць кімсьці ў гэтым свеце. Беларускія студэнты адрозніваюцца сваёй дысцыплінаванасцю, якую яны дэманструюць на шляху да дасягнення сваіх мэтаў. Прыемна бачыць, што нягледзячы на ​​цяжкасці і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, гэта не адбівае ў іх жадання працягваць рухацца наперад.

    Парада тым, хто хоча паступіць ва ўніверсітэт у ЗША

    Мая галоўная парада для тых, у каго ёсць амбіцыі павучыцца ў амерыканскім універсітэце – зразумець навошта гэта вам, што дасць вам гэты досвед і які ўплыў зробіць на будучыню. Кім вы хочаце стаць і як абраны ўніверсітэт дапаможа ў гэтым? Праявіце сябе і пакажыце ў заяўцы, чаму вашыя мары важныя не толькі для вас, але і для свету.

  • 30 верасня – новае анлайн-падарожжа па нацыянальных парках Амерыкі

    30 верасня – новае анлайн-падарожжа па нацыянальных парках Амерыкі

    Новая сустрэча з доктарам Лі А. Фэроў адкрые нам прыродныя славутасці ўсходу і паўднёвага ўсходу ЗША, якія ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – нацыянальныя паркі «Мамантава пячора», «Вялікія Дымчатыя горы» і Эверглейдс.

    У нацыянальным парку «Мамантава пячора» знаходзіцца частка аднайменнай самай доўгай пячорнай сістэмы ў свеце. Праз тэрыторыю парку «Вялікія Дымчатыя горы» праходзіць так званая Апалацкая сцежка – самы доўгі бесперапынны пешаходны маршрут у свеце і адзін з найбольш вядомых у ЗША.

    А большая частка Эверглейдса (86%) – «тэрыторыя дзікай прыроды», што дазваляе турыстам з блізкай адлегласці ўбачыць вялікую колькасць прадстаўнікоў разнастайнай флоры і фауны парку – вялікіх блакітных чапель, амерыканскіх змеяшэек і вушастых бакланаў, а таксама амерыканскіх алігатараў.

    Далучайцеся да новага анлайн-падарожжа Амерыканскага цэнтра ў суправаджэнні пісьменніцы і прафесаркі-даследчыцы Лі. А. Фэроў 30 верасня ў 19.00 па мінскім часе.

    Зарэгістравацца

  • Амерыканскі цэнтр запрашае на бонусную сустрэчу кніжнага клуба

    Амерыканскі цэнтр запрашае на бонусную сустрэчу кніжнага клуба

    Ягор Расаў не мог завяршыць цыкл сустрэч кніжнага клуба, не абмеркаваўшы з удзельнікамі гэтую кнігу! Гаворка ідзе пра «Пераможцу» Джэка і Сьюзэн Уэлч.

    Джэк Уэлч – легендарны амерыканскі прадпрымальнік, які займаў пасаду генеральнага дырэктара General Electric на працягу 20 гадоў. Пры звальненні ў 2001 годзе Уэлч атрымаў найбуйнейшы ў гісторыі «залаты парашут» памерам у 417 млн ​​даляраў ЗША!

    Як стварыць спрыяльную атмасферу ў калектыве? Як павысіць працаздольнасць сваёй каманды? Як заахвочваць поспехі служачых? Як правільна вызначыць прыярытэты? Як падтрымаць ініцыятыву супрацоўнікаў? Як дабіцца пастаўленай мэты? Вось толькі нямногія з пытанняў, на якія аўтары даюць адказ у сваёй кнізе.

    Далучайцеся да нашага апошняга абмеркавання ў кніжным клубе 20 верасня ў 20.00 па мінскім часе.

    Зарэгістравацца

  • Вывучаем англійскую праз амерыканскую поп-культуру! Далучайцеся да вебінару Амерыканскага цэнтра

    Вывучаем англійскую праз амерыканскую поп-культуру! Далучайцеся да вебінару Амерыканскага цэнтра

    На гэты раз выкладчыца з Фларыды Анэлі Арана правядзе вебінар на тэму таго, як прагляд папулярных шоу дапамагае ў засваенні англійскай.

    Прагляд тв-шоў ці шоў на папулярных стрымінгавых ці відэа-пляцоўках у інтэрнеце можа добра дапамагчы ў вывучэнні англійскай, бо вядучыя часцяком карыстаюцца простай, паўсядзённай лексікай, а паўзы (на смех ці на апладысменты) дазваляюць ухапіць сэнс сказанага. Да таго ж, дзякуючы папулярнасці гэтага жанру многія шоу зараз выпускаюцца з субтытрамі!

    Што яшчэ абмяркуем на вебінары?

    • як прагляд шоу дапамагае папаўняць слоўнікавы запас;
    • як шоу паказваюць культурныя асаблівасці краіны, у якой яны выходзяць;
    • як прагляд шоу дапамагае ў вывучэнні слэнга і крылатых выразаў.

    Далучайцеся да нашага абмеркавання з Анэлі 19 верасня ў 19.00 па мінскім часе.

    Зарэгістравацца

  • Серыя адукацыйных вебінараў для выкладчыкаў англійскай мовы стартуе 11 верасня

    Серыя адукацыйных вебінараў для выкладчыкаў англійскай мовы стартуе 11 верасня

    Новы сезон American English Live: Teacher Development Series пачнецца 11 верасня! На гэты раз серыя з 6 вебінараў будзе прысвечана тэмам развіцця акадэмічных навыкаў для дасягнення поспеху, а таксама метадам ацэньвання.

    Teacher Development Series – гэта серыі адукацыйных вебінараў для настаўнікаў англійскай мовы ці будучых выкладчыкаў англійскай па ўсім свеце. Вы зможаце пераняць вопыт і пазнаёміцца ​​з лепшымі ELT-экспертамі, даведаецеся аб сучасных TESOL-трэндах і тэхніках, а таксама станеце часткай глабальнага кам’юніці выкладчыкаў!

    Вебінары па 60 хвілін будуць праходзіць кожную другую сераду ў 15.00 ці 20.00 (па мінскім часе) з 11 верасня па 20 лістапада 2024 года. Пасля кожнай анлайн-сустрэчы ўдзельнікі, пры жаданні, змогуць атрымаць лічбавы бэйдж, які пацвярджае ўдзел у вебінары.

    Расклад і тэмы вэбінараў:

    Рэгістрацыя не абавязковая, але пажаданая. Тым, хто зарэгіструецца, будуць прыходзіць email-нагадванні аб надыходзячых семінарах. Зарэгістравацца

    Без рэгістрацыі вебінары можна глядзець на старонцы American English for Educators у Facebook. Дадатковую інфармацыю можна знайсці па спасылцы.

  • Новае анлайн-падарожжа па нацыянальных парках Амерыкі – далучайцеся!

    Новае анлайн-падарожжа па нацыянальных парках Амерыкі – далучайцеся!

    У верасні разам з доктарам Лі А. Фэроў мы адправімся ў новае анлайн-падарожжа – у штат Юта да Скалістых гор, каб даследаваць нацыянальныя паркі Заён, Брайс-Каньён і Арчэс.

    Яны, магчыма, менш вядомыя за тыя, пра якія мы казалі на мінулых сустрэчах, але адназначна заслугоўваюць не менш увагі. Гэтыя паркі з’яўляюцца яркімі праявамі магутнасці прыродных сіл – ветры, вады і асаблівасцяў геалогіі.

    Заён уключае дзевяць геалагічных фармацый, у якіх прадстаўлены адклады ўзростам 150 мільёнаў гадоў! Брайс-Каньён – гэта гіганцкі прыродны амфітэатр уздоўж усходняга боку плато Паўнтсаўгант, створаны эрозіяй. А ў парку Арчэс знаходзіцца больш за 2000 прыродных арак, створаных з пяшчаніку, у тым ліку вядомая «Вытанчаная арка».

    Далучайцеся да сустрэчы 16 верасня а 19-й гадзіне па мінскім часе.

    Зарэгістравацца

  • Ментар курса Амерыканскага цэнтра Ігнат Крышчык пра (сама)адукацыю, прафесію распрацоўніка і важнасць перадачы ведаў

    Ментар курса Амерыканскага цэнтра Ігнат Крышчык пра (сама)адукацыю, прафесію распрацоўніка і важнасць перадачы ведаў

    Нядаўна ў віртуальнай прасторы Амерыканскага цэнтра прайшоў курс для пачынаючых распрацоўніц – Mentorship program for developers. Ментарам курса выступіў Ігнат Крышчык – дасведчаны распрацоўшчык і архітэктар з амаль дзесяцігадовым стажам у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Цяпер Ігнат працуе распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння ў брытанскай fintech-кампаніі «Third Financial». Мы папрасілі Ігната падзяліцца гісторыяй свайго адукацыйнага і прафесійнага шляху і расказаць пра тое, як прайшоў яго курс у Амерыканскім цэнтры.

    Пра сябе, вучобу і шлях да прафесіі распрацоўшчыка

    Я нарадзіўся ў Мінску, у дзявятым класе мне ў рукі патрапіў даведнік Study Abroad і я загарэўся ідэяй паступіць ва ўніверсітэт за мяжой. Так я аказаўся ў Варшаўскай эканамічнай школе (Szkola Główna Handlowa).

    Што да выбару прафесіі, то шлях да яе быў у мяне нелінейным. Я рана пазнаёміўся з інтэрнэтам, але толькі з’яўленне Facebook і Vkontakte па-сапраўднаму мяне захапілі. Пасля рэгістрацыі свайго профіля ў Facebook я быў настолькі ўражаны, што адразу пачаў чытаць на форумах, дзе і як навучыцца рабіць такое. У той жа дзень я паехаў у мінскую Цэнтральную кнігарню і купіў сабе даведнік па PHP, Javascript, HTML і СSS.

    Я, вядома ж, «зламаў сабе зубы» аб гэты даведнік і некалькі іншых кніг. Інтэрнет стракацеў артыкуламі пра тое, як трынаццацігадовыя геніі «ўзломваюць Пентагон» і я вызначыў семнаццацігадовага сябе «занадта старым для праграмавання». Хтосьці мне раіў вывучаць праграмаванне фундаментальна ва ўніверсітэце, хтосьці скідваў павярхоўныя тутарыялы. Мае выпакутаваныя мінімальныя поспехі здаваліся мне смешнымі, бо «Марк Цукерберг стварыў Facebook за пару тыдняў адзін». Так я вырашыў, што я не толькі занадта стары для гэтага, але і гуманітарый. І пайшоў вучыцца эканоміцы.

    Калі я вучыўся ў Варшаўскай эканамічнай школе мяне так і цягнула абраць прадметы «паінфарматычней», тым больш такія-сякія навыкі яшчэ са школьнага перыяду ў мяне былі, таму я прайшоў клас па С. Але да працы распрацоўшчыкам было яшчэ далёка.

    У 2011 годзе я вярнуўся ў Беларусь, гэта быў крызісны год і чуткі пра айцішнікаў, якія зарабляюць па дзве тысячы ўжо тады не давалі мне спакою і матывацыі навучыцца кодзіць у мяне станавілася ўсё больш і больш. Я ўладкаваўся ў Wargaming спачатку не на распрацоўніцкую пазіцыю і пачаў знаёміцца ​​з індустрыяй IT уласна.

    Да таго моманту я ўжо прайшоў не адзін анлайн-курс і ў адной з гутарак з калегамі я пачуў аб запуску зоркамі Google адукацыйнай платформы Udacity. Там я асвоіў прыкладна палову з таго, што неабходна было для працаўладкавання. Другую палову на course.by – легендарнай супольнасці, арганізаванай двума студэнцамі БДУІР. Гэты досвед быў каштоўным не столькі ведамі, колькі супольнасцю. Мы пілі гарбату з печывам пасля заняткаў, размаўлялі і фіксавалі багі адзін аднаго. Супольнасць было сапраўды выбітнай, туды прыходзілі выдатныя амбітныя людзі, якія пазней пабудавалі не адну кампанію (Flatlogic, CreativeIt, FriendlyData). З усім гэтым шматгадовым багажом я нарэшце стаў распрацоўшчыкам.

    Пра адукацыю, ментарства і важнасць таго ды іншага

    Мяне заўсёды цікавіла адукацыя, таму што перадача ведаў, на мой погляд – найменш гвалтоўная форма змены свету. Я спадзяюся, што ментарства – гэта толькі мой першы крок на гэтым шляху.

    Я сам вельмі часта адчуваў недахоп ментора, будзь то чалавек, які падкажа, як выправіць памылку, выдадзеную кампілятарам, ці проста ўсміхнецца, папляскае па плячы і пераканае, што я яшчэ не стары для праграмавання.

    Людзі сутыкаюцца з вялікай колькасцю пытанняў на сваім кар’ерным шляху і часта на гэтыя пытанні ёсць даволі простыя адказы. І гэтыя адказы звычайна не дае ментар, а знаходзіць сам мянці. Ментарская праграма – гэта хутчэй магчымасць для мянці нарэшце знайсці час на фармуляванне сваіх праблем і паразважаць над іх рашэннямі. Мэнтар толькі фасілітуе гэтыя разважанні.

    У праграмістаў ёсць метад пошуку рашэння – Rubber duck debugging (Метад качаняці). Сэнс у тым, што праграміст, каб знайсці выйсце з праблемы, падрабязна тлумачыць свой код або сутнасць праблемы ўяўнаму сябру (гумоваму качаняці) і ў выніку сам знаходзіць рашэнне. Думаю ментарства – гэта як раз пра дапамогу ў пастаноўцы пытанняў і фасілітацыю пошуку адказаў мянці. Мэнтар – гэта такое «качаня на стэроідах». І мне прыемна быць часткай гэтага працэсу. А заняўся я гэтым, бо адчуў, што ўжо маю напрацаваную базу памылак і іх рашэнняў.

    Што дае ментарства мне ўласна? Яно дапамагае сістэматызаваць веды, прапампаваць уласнае лідэрства, развіць навыкі актыўнага слухання, і напрацаваць карысныя кантакты. Акрамя гэтага, часта з боку ў людзях лягчэй заўважыць патэрны паводзін, якія ім перашкаджаюць. Некаторыя мне таксама ўласцівыя.

    Аб рознасці ментарства для жанчын і для мужчын

    Гендэрныя асаблівасці, вядома, прысутнічаюць, але важны і культурны кантэкст. У параўнанні з беларусамі, беларускі больш адказныя, надзейныя, працавітыя. Але менш смелыя (што замінае праяўляць крэатыўнасць), баяцца выходзіць з ценю лідэрскіх роляў. З мужчынамі мне звычайна лягчэй выбудаваць гарызантальную сувязь якраз неабходную для ментарства.

    Пра стэрэатып «распрацоўшчык – мужчынская прафесія»

    Мы розныя, але што з гэтым рабіць, я прапаную кожнай/му вырашаць самастойна. На аснове майго асабістага досведу ў школе, вну і на працы, у мяне не склалася ўражання, што мужчыны спраўляюцца з гэтай працай лепш, чым жанчыны. Але тое, што жанчыны часцей пераходзяць з больш тэхнічных роляў у больш гуманізаваныя прафесіі, я назіраў. Мне цяжка меркаваць, што іх схіляе да гэтага і ці ёсць тут нейкая генетычная схільнасць.

    Уражанні ад працы з удзельніцамі курса па распрацоўцы ў Амерыканскім цэнтры

    Мне вельмі спадабалася, што даволі хутка нам атрымалася стварыць даверлівую атмасферу. Жанчыны шмат дзяліліся сваімі гісторыямі і ў цэлым было шмат узаемадапамогі.

    Галоўнай складанасцю для мяне была негатыўная рэальнасць Беларусі. Для развіцця і росту патрэбен аптымізм, але калі вонкавых падстаў для яго мала, аптымізм лёгка страціць. Таму некаторых удзельніц даводзілася пераконваць, што працаваць над сабой варта і святло ў канцы іх тунэлю ёсць.

    Як навучыцца распрацоўцы?

    Я лічу, што «любая адукацыя – гэта самаадукацыя». У кожным канкрэтным выпадку добрай прасторай, кантэкстам для атрымання ведаў і навыкаў можа быць і універсітэт, і кнігі, і афлайн ці анлайн курсы. Для мяне асабіста, каб атрымаць hard skills, лепш за ўсё працуюць анлайн-курсы, як універсітэцкія (накшталт coursera), так і больш практычныя (на ўмоўным udemy).

  • Заключная сустрэча Business Book Club: абмяркоўваем «Pour Your Heart into It»

    Заключная сустрэча Business Book Club: абмяркоўваем «Pour Your Heart into It»

    Разам з летам завяршаюцца і нашы сустрэчы ў кніжным клубе. Апошняе абмеркаванне будзе прысвечана кнізе «Як кубак за кубкам будавалася Starbucks» Говарда Шульца.

    Говард Шульц стаў генеральным дырэктарам Starbucks у 1987 г. і за наступныя гады ператварыў яе з невялікай фірмы з шасцю кававымі крамамі ў міжнародны бізнэс, які працуе ў 50 краінах свету.

    Але гісторыя Starbucks – не проста success story. Гэта гісторыя пра каманду горача закаханых у каву людзей, якія пабудавалі велізарную кампанію на аснове такіх каштоўнасцяў і прынцыпаў, якія рэдка сустракаюцца ў карпаратыўным свеце, і захавалі пры гэтым індывідуальны падыход да кожнага супрацоўніка і кожнага кліента.

    Ягор Расаў правядзе вас праз самыя яркія моманты кнігі і раскажа, як прынцыпы Шульца можна прымяняць у паўсядзённым жыцці і бізнесе, і як любоў да таго, што вы робіце, можа прывесці да сусветнага поспеху.

    Сустрэча пройдзе 29 жніўня ў 20.00 паводле мінскага часу.

    Зарэгістравацца

  • Амерыканскі цэнтр запрашае на бясплатны курс па псіхалагічным самаадчуванні

    Амерыканскі цэнтр запрашае на бясплатны курс па псіхалагічным самаадчуванні

    У сучасным свеце, перапоўненым трывогамі і стрэсам, як ніколі важна клапаціцца пра сваё ментальнае здароўе. Як падтрымаць сябе ў цяжкую хвіліну? Як падтрымаць блізкіх? Што канкрэтна можна рабіць для самазаботы? Пра ўсё гэта пагаворым і папрактыкуемся на курсе з псіхолагам Віялетай Нікіцік у верасні.

    Курс будзе праходзіць у двух фарматах – анлайн (для ўсіх жадаючых) і афлайн у Варшаве для працаўнікоў дапамагаючых прафесій (журналістаў, актывістаў, прадстаўнікоў НДА і інш.)

    Тэмы сустрэч:

    Самадогляд і клопат пра сябе

    На першай сустрэчы мы акунемся ў канцэпцыю самадогляду і яго важнасці для вашага агульнага дабрабыту. Вы даведаецеся, як клапаціцца пра сябе не толькі фізічна, але і эмацыйна. Мы абмяркуем практычныя тэхнікі і стратэгіі, якія дапамогуць вам стварыць індывідуальны план самадогляду, каб аднавіць сілы і павысіць якасць жыцця. Далучайцеся, каб адкрыць для сябе простыя, але эфектыўныя спосабы рабіць кожны дзень больш усвядомленым і гарманічным.

    Эмацыйны дабрабыт: кіраванне стрэсам, трывогай і эмоцыямі

    Стрэс і трывога – гэта натуральныя рэакцыі на выклікі жыцця, але яны не павінны кіраваць вамі. На гэтай сустрэчы мы абмяркуем тэхнікі кіравання эмоцыямі і стрэсам, у тым ліку дыхальныя практыкі, медытацыі і кагнітыўныя стратэгіі. Вы даведаецеся, як распазнаваць свае эмацыйныя трыгеры і навучыцеся кіраваць імі, каб павысіць свой эмацыйны дабрабыт.

    Як захаваць баланс і пазбегнуць выгарання ў працы

    Праца можа быць крыніцай задавальнення, але яна таксама можа прывесці да выгарання. На гэтай сустрэчы мы абмяркуем, як захаваць баланс паміж прафесійнымі абавязкамі і асабістым жыццём. Вы атрымаеце практычныя парады па арганізацыі працоўнага часу, выбудоўцы межаў і стварэнню падтрымкі на працоўным месцы. Навучыцеся слухаць свае патрэбы і пазбягаць выгарання, каб працаваць з задавальненнем і энергіяй!

    Фізічны дабрабыт: псіхалагічны падыход

    Фізічнае здароўе непарыўна звязана з нашым псіхічным станам. На заключнай сустрэчы мы абмяркуем, як псіхалагічныя аспекты ўплываюць на наш фізічны дабрабыт і наадварот. Пагаворым аб сувязі паміж эмоцыямі, стрэсам і цялеснымі адчуваннямі. Разгледзім стратэгіі, якія дапамогуць вам палепшыць фізічны стан праз усвядомлены падыход да жыцця, у тым ліку практыкаванні, харчаванне і тэхнікі рэлаксацыі.

    Віялета Нікіцік – псіхолаг, акрэдытаваны гештальт-тэрапеўт PsyConnect, трансфармацыйны коуч, вядучая тэрапеўтычных груп. Псіхолаг праектаў «Майстэрня Карысных Праектаў» і «Дом Творцаў».

    Афлайн-сустрэчы будуць праходзіць па суботах 7, 14, 21 і 28 верасня ў Варшаве (адрас мы вышлем на пошту тым, хто зарэгістраваўся).

    Вебінары будуць праходзіць па серадах 2, 11, 18 і 25 верасня ў Zoom.

    Мова камунікацыі – руская, беларуская.

    Дэдлайн для падачы заявак – 1 верасня 2024 года.

    Падаць заяўку на анлайн-курс.
    Падаць заявку на афлайн-курс у Варшаве.  

  • Вывучэнне англійскай праз тэксты песень – далучайцеся да онлайн-сустрэчы!

    Вывучэнне англійскай праз тэксты песень – далучайцеся да онлайн-сустрэчы!

    Запрашаем вас на вебінар, прысвечаны вывучэнню англійскай мовы праз тэксты песень. На вебінары вы даведаецеся:

    • як выкарыстоўваць музыку для папаўнення свайго слоўнікавага запасу і вывучэння граматыкі;
    • як тэксты песень праз эмоцыі дапамагаюць лепей разумець культуру і мову;
    • аб эфектыўных практыкаваннях для вывучэння мовы на аснове канкрэтных песень.

    Мы пагрузімся ў свет творчасці такіх таленавітых выканаўцаў, як Тэйлар Свіфт, Беёнсэ і Ледзі Гага. А яшчэ абмяркуем іншых выдатных выканаўцаў з ЗША:

    • Джэніфер Лопес з яе рытмічнымі і энергічнымі песнямі, якія робяць навучанне займальным;
    • Арыяна Грандэ з яе разнастайнымі тэкстамі песень, якія закранаюць важныя тэмы асабістага досведу;
    • Бруна Марс з яго яркімі і запамінальнымі тэкстамі, з элементамі гумару і рамантыкі.

    Весці сустрэчу будзе прафесарка з ЗША з 15-гадовым вопытам выкладання англійскай Анэлі Арана.

    Далучайцеся да нас 28 жніўня ў 19.00 па мінскім часе.

    Зарэгістравацца