Курс «CIVIL RIGHTS IN AMERICA» ад намінанта Пулітцэраўскай прэміі даступны для асінхроннага праходжання

Ці задумваліся вы над тым, адкуль бяруцца грамадзянскія рухі? Чаму адны з іх з’яўляюцца і знікаюць, а іншыя – змяняюць гісторыю цэлых народаў? Каб пагрузіцца ў гэтую гістарычную вобласць, запрашаем вас прайсці курс аб грамадзянскіх правах у ЗША, які падрыхтаваў для аўдыторыі Амерыканскага цэнтра прафесар універсітэта Паўночнай Караліны і намінант Пулітцэраўскай прэміі Дэвід Голдфілд!

На курсе вы даведаецеся, як адмянілі рабства, як змагаліся за свае правы жанчыны і мігранты, як пераадольвалі расавую сегрэгацыю, што важнага здарылася падчас прэзідэнцтва Абамы і чаму Black live matters ускалыхнуў ЗША.

Курс складаецца з 7 відэа-лекцый прафесара Голдфілда, а таксама вялікіх і падрабязных спісаў дадатковых матэрыялаў са спасылкамі (кнігі, артыкулы, відэа), якія дапамогуць вам глыбей пагрузіцца ў тэму занятку.

Доступ да курса вы знойдзеце па спасылцы. Поспехаў!

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *