Другі івэнт з EducationUSA Belarus, які мы праводзім у межах тыдня міжнароднай адукацыі, будзе прысвечаны мастацтву публічных выступаў і інтэрв’ю! Разам з амерыканскімі студэнткамі Аняй і Ізабэлай мы будзем вучыцца эфектыўнай камунікацыі і навыку рабіць уражанне на слухачоў, ці то выступленне ў класе ці на сумоўі.
Спікеркі падзеляцца метадамі зніжэння трывожнасці, а таксама спосабамі дакладнага фармулявання сваіх думак і падсвятлення сваіх моцных бакоў. Далучайцеся да нас, каб палепшыць свае навыкі публічных выступаў і дабіцца прафесійных і акадэмічных поспехаў!
21 лістапада ў 17:00 (па менскім часе).