31 траўня 2023 года ў Варшаве на базе Беларускага Моладзевага Хаба прайшла лекцыя амерыканскага гісторыка, прафесара Дэвіда Голдфілда.
Намінант Пулітцэраўскай прэміі прыляцеў у Польшчу па запрашэнні Амерыканскага цэнтра, каб падзяліцца ведамі пра трансфармацыю амерыканскай палітыкі.
Дэвід Голдфілд добра знаёмы аўдыторыі Амерыканскага цэнтра – ён рэгулярна праводзіць лекцыі ў нашай анлайн-прасторы. Таму першая жывая сустрэча была доўгачаканай і вельмі цёплай.
Пачуць выступленне прафесара беларусы маглі ў Беларускім Моладзевым Хабе, а таксама ў анлайн-фармаце. Пасля гадзіннай лекцыі спадара Голдфілда пачалося актыўнае абмеркаванне і дыскусія з зацікаўленай аўдыторыяй.
Мы дзякуем Беларускаму Моладзеваму Хабу за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і забеспячэнне трансляцыі. А таксама дзякуем усім, хто далучыўся да лекцыі.
Да новых сустрэч – у віртуальнай і рэальнай прасторы Амерыканскага цэнтра!







