Распачаўся набор на бясплатны курс англійскай мовы для творчых прафесій

Запрашаем мастакоў, фатографаў, кінематаграфістаў, тэатралаў і артыстаў, пісьменнікаў ды іншых прафесіяналаў з крэатыўных індустрыі на бясплатны курс англійскай мовы.

Падавайце заяўку, калі ваш узровень англійскай A2-B1 і вышэй, і вы хочаце:

  • авалодаць прафесійнай лексікай;
  • навучыцца прадстаўляць сябе і сваю творчасць на міжнароднай сцэне;
  • пісаць артыстычныя біяграфіі і матывацыйны лісты;
  • прасоўваць сябе і сваю творчасць праз сацыяльныя сеткі;
  • правільна рыхтаваць грантавыя заяўкі і партфоліё;
  • асвоіць дзелавую камунікацыю ў свеце мастацтва.

Курс будзе інтэрактыўным, з практыкай размоўнай і пісьмовай англійскай, а таксама зваротнай сувяззю ад выкладчыцы.

Весці курс будзе Лоры Кабрэра. Лоры – дасведчаны педагог з Фларыды, з 20-гадовым стажам выкладання англійскай мовы дарослым. Яна мае ступень магістра ў галіне прыкладной лінгвістыкі і ўдзельнічала ў праграме абмену Fulbright. Лоры працавала ў ЗША, Іспаніі, Кітаі, Эквадоры і Гватэмале, дапамагаючы дарослым дасягнуць кар’ерных мэт праз вывучэнне англійскай. Таксама яна мае досвед у напісанні грантавых заявак і прасоўванні бізнесу.

Курс пройдзе з 20 сакавіка па 22 траўня 2025 года. Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах у 18.00 (па мінскім часе).

Дэдлайн для падачы заявак – 16 сакавіка (уключна).

Падаць заяўку

Звяртаем увагу, што заяўкі будуць разглядацца на конкурснай аснове (асаблівая ўвага будзе надавацца матывацыі апліканта).

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *