На мінулым тыдні мы расказвалі вам пра новы выпуск часопіса English Teaching Forum 2024, ён быў прысвечаны гульням і таму, як яны дапамагаюць у выкладанні англійскай. Прапануем крыху паглыбіцца ў тэму і параім яшчэ некалькі рэсурсаў для асваення гэтай методыкі.
Activate: Games for Learning American English
Гэта калекцыя гульняў для заняткаў англійскай у класах. Гульні ў Activate дазваляюць папрактыкавацца ў папаўненні слоўнікавага запасу, граматыцы, навыках узаемадзеяння ў асяроддзі, арыентаваным на навучэнцаў і не выклікае стрэсу. Гульні даюць магчымасць паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы і думаць творча.
Тэкставыя і відэарэсурсы Activate вы знойдзеце па спасылцы.
Вебінар «Activate: Games for Learning American English»
Вебінар дазваляе настаўнікам больш падрабязна разабрацца з рэсурсам Activate. Ён знаёміць з метадамі кіравання класам пры правядзенні гульняў і дэманструе, як настаўнікі могуць ствараць свае ўласныя гульні, якія адпавядаюць мэтам іх вучэбнай праграмы.
Першая частка вебінара і другая частка.
Board Games
Настольныя гульні з’яўляюцца часткай калекцыі «Activate: Games for Learning American English». У кожнай гульні ёсць шлях, па якім павінны ісці гульцы, і англійскія фразы, якія яны павінны прамаўляць услых. Кожная з гэтых гульняў мае сваю тэму, якая патрабуе ад навучэнцаў выкарыстання пэўных тыпаў выразаў. Гэта дае магчымасць вучням па-рознаму практыкаваць лексіку і граматыку ў інтэрактыўнай форме.
Рэсурсы па гэтай тэме вы знойдзеце тут.