Наш наступны сумесны з EducationUSA Belarus вебінар будзе прысвечаны таму, як збіраць, афармляць і падаваць пакет дакументаў ва ўніверсітэты ЗША!
На сустрэчы вы атрымаеце практычныя рэкамендацыі па стварэнні паспяховай заяўкі ва ўніверсітэт: як правільна напісаць заяву, прасіць рэкамендацыі і прадстаўляць свае дасягненні.
Вебінар правядзе Аня Вілсан, студэнтка бакалаўрыяту Амерыканскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне і VSFS intern for Belarus.
Калі: 30 студзеня ў 17.00 па менскім часе;
Працягласць: да 1 гадзіны (уключаючы квіз і сесію пытанне-адказ);
Мова: англійская.
Не прапусціце магчымасць падвысіць упэўненасць у сабе і ўдасканаліць сваю заяўку, калі вы плануеце вучобу ў ЗША!