22 лістапада 1963 года, 60 год таму, абарвалася жыццё самага маладога прэзідэнта ў гісторыі ЗША. Джон Ф. Кенэдзі быў смяротна паранены стрэлам з вінтоўкі падчас візіту ў Тэхас.
Кенэдзі вырас у прывілеяваным раёне Бостана, удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, заняўся палітыкай, ажаніўся з прыгожай маладой жанчынай, стаў бацькам дваіх дзяцей і заняў вышэйшую пасаду ў краіне.
Куля забойцы абарвала жыццё і спадчыну прэзідэнта. Як гэта паўплывала на Амерыку? Якія таямніцы хавае гэтая гісторыя? І як забойца Кенэдзі звязаны з Мінскам?
Даведайцеся, паглядзеўшы лекцыю амерыканскага прафесара Дэвіда Голдфілда на нашым YouTube-канале (з рускімі субтытрамі).