Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы

18 ліпеня – Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы, які адзначаецца штогод у дзень яго нараджэння.

Нэльсан Мандэла – выбітны чалавек, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека, за што 27 гадоў сядзеў у турме. Мандэла прысвяціў сваё жыццё справе міру і гуманізму – як абаронца правоў чалавека, як палітычны зняволены, як міратворца міжнароднага маштабу і першы прэзідэнт свабоднай Паўднёвай Афрыкі, абраны дэмакратычным шляхам.

«Нэльсан Мандэла паказаў нам, якую незвычайную ролю можа адыграць адзін чалавек у пабудове лепшага свету <…> Мы можам зрабіць выбар на карысць ліквідацыі беднасці. Мы можам вырашыць пакончыць з няроўнасцю. Мы можам выбраць пераўтварэнне міжнароднай эканамічнай і фінансавай сістэмы ў імя справядлівасці. Мы можам выбраць барацьбу з расізмам, павагу правоў чалавека, барацьбу са змяненнем клімату і стварэнне свету, прыдатнага для ўсяго чалавецтва. Кожны з нас можа ўнесці свой уклад – з дапамогай вялікіх і малых спраў», – гаворыцца ў пасланні Генеральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша да Дня Нэльсана Мандэлы 2024 года.

ААН заклікае кожнага з нас далучыцца да кампаніі ActNow за індывідуальныя дзеянні па змене клімату і ўстойліваму развіццю. Кожны з нас можа дапамагчы абмежаваць глабальнае пацяпленне і паклапаціцца аб нашай планеце. Змяняючы нашы звычкі і робячы выбар, які аказвае менш шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, мы можам справіцца з надзвычайнай кліматычнай сітуацыяй і пабудаваць больш устойлівы свет.

Leave a comment