Новы курс у Амерыканскім цэнтры ад аўтаркі National Geographic, History, and PBS Кейт Янгдал Стаус! На гэты раз прысвечаны галоўнаму літаратурнаму жанру апошніх гадоў – аўтафікшну!
Гэта ўжо трэці курс пісьменніцы і рэжысёркі Кейт Янгдал Стаус у Амерыканскім цэнтры. Першы курс быў прысвечаны Creative Writing, найлепшыя працы студэнтаў мы сабралі ў зборнік. Другі курс быў засяроджаны на сучаснай драме – Contemporary Playwriting. Зборнік работ выпускнікоў чытайце на нашым сайце па спасылцы.
Новы курс Кейт дазволіць вам:
- разабрацца, чым мемуары адрозніваюцца ад аўтафікшна;
- даследаваць спосабы апісання памяці праз сэнсарныя трыгеры;
- выявіць для сябе лепшую форму аповеду пра свой досвед.
А галоўнае:
- навучыцца пісаць аўтафікшн на практыцы;
- разабраць найлепшыя ўзоры тэкстаў у гэтым жанры;
- стварыць уласны дакументальны тэкст, заснаваны на досведзе з жыцця;
- атрымаць фідбэк ад выкладчыцы на свой тэкст і прааналізаваць яго ў групе.
Гэты курс – унікальная магчымасць равзіць свае творчыя здольнасці, практыкаваць англійскую мову і даведацца больш пра сябе і сваё мінулае.
Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах у Zoom з 29 жніўня па 10 кастрычніка 2024 года.
Мова курса – англійская.
Узрост удзельнікаў – 18+
Старт – 29 жніўня.
Дэдлайн падачы заявак – 21 жніўня (уключна).