Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Запрашаем на лекцыю Дэвіда Голдфілда пра жаночае галасаванне і прэзідэнцкія выбары ў ЗША

Добрая навіна для ўсіх, хто засумаваў па глыбокіх і захапляльных лекцыях Дэвіда Голдфілда, выбітнага амерыканскага гісторыка, пісьменніка, рэжысёра і спікера Амерыканскага цэнтра! 2 кастрычніка прафесар правядзе сустрэчу для нашай аўдыторыі на цікавую і актуальную тэму «The Woman Vote and American Presidential Elections».

Да прыняцця 19-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША у 1920 годзе амерыканскія жанчыны не мелі права голасу на прэзідэнцкіх выбарах. Гэта, аднак, не значыла, што жанчыны не ўплывалі на амерыканскую палітыку. Мы ведаем, напрыклад, што і Эбігейл Адамс і Долі Мэдысан кансультавалі сваіх мужоў, Джона Адамса і Джэймса Мэдысана, якія абодва сталі амерыканскімі прэзідэнтамі. А пасля з’езду ў Сенека-Фолс у 1848 годзе жанчыны пачалі ствараць арганізацыі і лабіраваць права голасу. Але спатрэбілася больш за семдзесят гадоў, каб жаданне стала рэальнасцю.

Многія мужчыны думалі, што жанчыны будуць галасаваць гэтак жа, як і яны. Аднак з цягам часу стала зразумела, што гэта не так. Да канца 1980-х гадоў стала відавочна, што мужчыны і жанчыны галасуюць па-рознаму. Разуменне таго, як і чаму ўзнік гэты падзел, і чаму ён захоўваецца да гэтага часу, дапамагае лепш зразумець змены ў амерыканскай палітыцы і ключавыя тэмы, якія ўплываюць на прэзідэнцкія выбары.

Далучайцеся 2 кастрычніка ў 19.00 (па менскім часе), каб бліжэй пазнаёміцца ​​з працэсам выбараў у ЗША!

Зарэгістравацца

Leave a comment