Skip to content Skip to sidebar Skip to footer

Абмяркоўваем біяграфію Стыва Джобса ў Business Book Club

24 студзеня ў Business Book Club будзем абмяркоўваць вядомую біяграфію сузаснавальніка карпарацыі Apple Стыва Джобса, напісаную амерыканскім журналістам і біёграфам Уолтарам Айзэксанам.

У аснову гэтай біяграфіі ляглі гутаркі з самім Стывам Джобсам, а таксама з яго сваякамі, сябрамі, ворагамі, супернікамі і калегамі. Джобс ніяк не кантраляваў аўтара.

Гэта аповед пра жыццё, поўнае падзенняў і ўзлётаў, пра моцнага чалавека і таленавітага бізнэсмэна, які адным з першых зразумеў: каб дабіцца поспеху ў XXI стагоддзі, трэба спалучыць крэатыўнасць і тэхналогіі.

Далучайцеся да абмеркавання 24 студзеня а 20-й гадзіне па мінскім часе.

Рэгістрацыя

Leave a comment