Category: Uncategorized

  • Alumni Series: анлайн-вэбінар «Асазнанае спажыванне: як выбіраць прадукты харчавання»

    Alumni Series: анлайн-вэбінар «Асазнанае спажыванне: як выбіраць прадукты харчавання»

    Кожны дзень мы робім выбар як спажыўцы – але ці заўсёды разумеем, што менавіта купляем? Як вызначыць якасць прадуктаў, разабрацца ў складзе і прымаць рашэнні, якія падтрымліваюць здароўе і сямейны бюджэт, — пра гэта пагаворым на новым вэбінары Alumni Series.

    Запрашаем вас на вэбінар з Уладзімірам Зуевым – біёлагам, хімікам і эколагам, магістрам палітычных навук, кіраўніком экалагічнай НДА і аўтарам прац па пытаннях навакольнага асяроддзя і спажывецкай граматнасці.

    Падчас вэбінара мы:
    ▸ разгледзім сучасныя тэндэнцыі спажывання;
    ▸ пагаворым пра бяспеку прадуктаў харчавання;
    ▸ навучымся вызначаць якасць прадуктаў;
    ▸ абмяркуем харчовыя дабаўкі і мадэлі спажывецкіх паводзін.

    Дата і час: 12 сакавіка, 19:00 (па мінскім часе)
    Для каго: для ўсіх, хто цікавіцца асазнаным спажываннем і здаровым ладам жыцця

    Рэгістрацыя

    Далучайцеся, каб зрабіць сваё спажыванне больш асэнсаваным і ўпэўненым.

  • American Center Minsk адкрывае набор на курс англійскай мовы Everyday English Discussions

    American Center Minsk адкрывае набор на курс англійскай мовы Everyday English Discussions

    American Center Minsk абвяшчае набор на новы размоўны курс англійскай мовы Everyday English Discussions, прызначаны для дарослых слухачоў з сярэднім узроўнем валодання англійскай мовай.

    Для каго гэты курс

    Курс разлічаны на дарослых удзельнікаў (18+) з узроўнем англійскай B1–B2 (Intermediate), якія хочуць больш упэўнена размаўляць па-англійску ў паўсядзённых сітуацыях, свабодна ўдзельнічаць у абмеркаваннях і развіваць навыкі жывых зносін.

    Расклад і працягласць

    Заняткі будуць праходзіць у дзвюх групах паводле ўзроўню:

    • B1 — па серадах
    • B2+ — па пятніцах

    Пачатак заняткаў — 18:30 (па мінскім часе).
    Працягласць аднаго занятку — 1,5 гадзіны.

    Перыяд курса: 18 сакавіка – 31 ліпеня 2026 года
    Агульная працягласць: 20 тыдняў.

    Праграма курса

    Удзельнікаў чакае:

    • практыка размоўнай англійскай у рэальным часе;
    • вывучэнне ідыём, размоўных выразаў і сучаснай лексікі;
    • абмеркаванне культурных і актуальных тэм;
    • работа ў міні-групах і інтэрактыўныя заданні;
    • развіццё бегласці маўлення і ўпэўненасці ў зносінах;
    • добразычлівая і падтрымліваючая навучальная атмасфера.

    Вынікі навучання

    Пасля завяршэння курса ўдзельнікі змогуць:

    • натуральна выкарыстоўваць размоўныя выразы і ідыёмы;
    • упэўнена выказваць сваё меркаванне па-англійску;
    • падтрымліваць размову і задаваць удакладняльныя пытанні;
    • адчуваць сябе больш упэўнена ў спантанных размовах.

    Выкладчык

    Курс вядзе Адрыен Лейн, выкладчыца англійскай мовы з амаль 10-гадовым міжнародным досведам работы онлайн і офлайн. Яна мае ступень Master of Education у галіне Curriculum & Instruction (білінгвальная і бікультурная адукацыя) і стварае камфортнае адукацыйнае асяроддзе, у якім студэнты актыўна практыкуюць мову і развіваюць упэўненасць у зносінах.

    Фармат навучання

    Заняткі праходзяць онлайн у Zoom. Асноўны акцэнт праграмы — абмеркаванні і размоўная практыка ў рэальным часе.

    Як падаць заяўку

    Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету па спасылцы. Адбор праводзіцца на конкурснай аснове; асаблівая ўвага надаецца матывацыі кандыдатаў.

    Дэдлайн падачы заявак — 6 сакавіка 2026 года (да 23:59 па мінскім часе).

  • Alumni Series: анлайн-вэбінар «Xenoglossophobia: як спраўляцца з трывогай пры выкарыстанні замежнай мовы»

    Alumni Series: анлайн-вэбінар «Xenoglossophobia: як спраўляцца з трывогай пры выкарыстанні замежнай мовы»

    Трывога падчас размовы на замежнай мове знаёмая амаль кожнаму. Нават калі ў вас добры ўзровень, словы могуць «застраваць», голас – дрыжаць, а ўпэўненасць – знікаць. Гэтая з’ява называецца xenoglossophobia. Але добрая навіна ў тым, што з гэтым можна працаваць.

    Запрашаем вас на практычны анлайн-вэбінар з Таняй Шманоўскай – выкладчыцай англійскай мовы з 21-гадовым досведам працы, спецыялісткай па навучанні дарослых студэнтаў прасунутага ўзроўню, уладальніцай сертыфікатаў IHC і DELTA Module 1. Таня таксама навучалася гештальт-тэрапіі, траўматэрапіі і групавой тэрапіі, што дазваляе ёй спалучаць моўнае навучанне з псіхалагічнымі інструментамі падтрымкі студэнтаў. У 2019 годзе разам з псіхааналітыкам Марынай Катыняй Таня стварыла Anti-Anxiety Crash Course – праграму, якая паспяхова праводзіцца дагэтуль.

    На вэбінары мы:
    ▸ разбяром механізм узнікнення моўнай трывогі і зразумеем, чаму яна ўзнікае нават у моцных студэнтаў;
    ▸ вывучым практычныя тэхнікі і практыкаванні, якія лёгка ўкараняць у заняткі з дарослымі навучэнцамі;
    ▸ асвоім стратэгіі самадапамогі для тых, хто выкарыстоўвае замежную мову ў працы і паўсядзённым жыцці – незалежна ад таго, англійская гэта, польская, літоўская ці любая іншая мова;
    ▸ пазнаёмімся з практыкаваннямі для самастойнай практыкі па-за заняткамі.

    Фармат: збалансаванае спалучэнне тэорыі і практыкі
    Аўдыторыя: выкладчыкі, студэнты і ўсе зацікаўленыя
    Працягласць: 50–60 хвілін
    Мова: руская

    Далучайцеся, каб навучыцца ператвараць моўную трывогу з перашкоды ў рэсурс і гаварыць на замежнай мове больш упэўнена.

    Зарэгістравацца

  • Alumni Series: анлайн-вэбінар «Як арыентавацца ў сістэмах аховы здароўя ў лічбавую эпоху: Беларусь і Польшча»

    Alumni Series: анлайн-вэбінар «Як арыентавацца ў сістэмах аховы здароўя ў лічбавую эпоху: Беларусь і Польшча»

    Сістэмы аховы здароўя хутка змяняюцца: лічбавыя сэрвісы, новыя правілы доступу да дапамогі, іншыя чаканні ад пацыентаў і ўрачоў. Але як не згубіцца ў гэтай складанай архітэктуры – асабліва калі вы жывяце, падарожнічаеце або працуеце паміж краінамі?

    26 лютага запрашаем вас на практычны анлайн-вэбінар з Андрэем Вітушкам, выпускніком праграмы Community Connections, дзе мы разглядзім, як функцыянуюць сістэмы аховы здароўя ў Беларусі і Польшчы, і як эфектыўна карыстацца імі ў паўсядзённым жыцці і крытычных сітуацыях.

    Андрэй Вітушка – урач-анестэзіёлаг і спецыяліст інтэнсіўнай тэрапіі з больш як 20-гадовым клінічным досведам. Выпускнік Community Connections 2008. Прайшоў прафесійную падрыхтоўку ў Аўстрыі, Германіі і Ірландыі, зараз працуе ў адной з бальніц Варшавы. Больш за 10 гадоў – кансультант у сферы digital health для вядучых тэхналагічных кампаній, у тым ліку Flo Health. Асветнік у сферы здароўя: ад публікацый з 300 000+ праглядаў да сумеснага вядзення ранішняга тэлешоу пра здароўе «Добраранак» на нацыянальным тэлебачанні.

    На вэбінары мы:
    ▸ параўнаем сістэмы аховы здароўя Беларусі і Польшчы – структуру, логіку і культурныя адрозненні;
    ▸ разбяромся, калі і куды звяртацца па медыцынскую дапамогу ў звычайных і экстранных сітуацыях;
    ▸ атрымаем практычныя парады па эфектыўнай камунікацыі з медыцынскімі спецыялістамі;
    ▸ абмяркуем чэкапы і скрынінгі: што бясплатна ў Польшчы і што сапраўды мае сэнс у абедзвюх краінах;
    ▸ паглядзім на digital health без ілюзій – як лічбавыя інструменты могуць дапамагаць і шкодзіць нашаму здароўю.

    Фармат: жывое анлайн-абмеркаванне + Q&A
    Працягласць: 90 хвілін (уключаючы 30 хвілін пытанняў і адказаў)
    Мова: беларуская
    Калі: 26 лютага 2026, 19:00 (мінскі час)

    Сустрэча для тых, хто хоча разумець сістэму, а не губляцца ў ёй.

  • Вэбінар: Як падрыхтаваць моцны рэкамендацыйны ліст

    Вэбінар: Як падрыхтаваць моцны рэкамендацыйны ліст

    Рэкамендацыйны ліст – адзін з самых недаацэненых, але пры гэтым вырашальных дакументаў пры паступленні за мяжу або пры прыёме на працу. Часта яго пішуць «для галачкі», без захавання правілаў і разумення таго, як такія лісты насамрэч чытаюць у заходніх універсітэтах і кампаніях. На гэтай сустрэчы мы разбярэмся, як зрабіць рэкамендацыйны ліст сапраўдным інструментам, а не фармальнасцю.

    Пра што пагаворым:

    • Як выглядае добры рэкамендацыйны ліст з пункту гледжання ўніверсітэтаў і працадаўцаў
    • Што абавязкова павінна быць у лісце, каб ён сапраўды працаваў
    • Тыповыя памылкі, праз якія лісты губляюць сваю каштоўнасць
    • Як выбудаваць стратэгію выкарыстання рэкамендацый пад розныя мэты
    • Практычныя парады і рэальныя прыклады
    • Пытанні ўдзельнікаў

    Для каго:

    • Абітурыенты і студэнты, якія плануюць навучанне за мяжой
    • Выпускнікі, што падаюць дакументы ў замежныя кампаніі або ўніверсітэты
    • Тыя, каму патрэбны рэкамендацыйны ліст, але незразумела, з чаго пачаць
    • Усе, хто хоча, каб рэкамендацыі сапраўды ўзмацнялі заяўку

    Сустрэча адбудзецца 25 лютага ў 17:00 (па мінскім часе).

    Гэта практычная сустрэча для тых, хто хоча асэнсавана падысці да рэкамендацый і выкарыстоўваць іх з максімальнай карысцю. 

    Рэгістрацыя

  • Speaking Club: American History Quiz – Вялікія асобы, якія сфармавалі нацыю

    Speaking Club: American History Quiz – Вялікія асобы, якія сфармавалі нацыю

    Гісторыя ЗША – гэта не толькі даты і падзеі. Гэта людзі, чые ідэі, учынкі і рашэнні змянілі ход гісторыі і дагэтуль уплываюць на амерыканскую культуру, палітыку і лад мыслення. І так, вывучаць гэта можна цікава і інтэрактыўна!

    На сустрэчы нашага размоўнага клуба разам з выкладчыцай з Фларыды Анэлі Арана мы правядзём гістарычны квіз на англійскай мове, дзе вы не толькі праверыце свае веды, але і палепшыце моўныя навыкі.

    Пра што пагаворым:

    Асобы, якія ўвайшлі ў гісторыю
    Пазнаёмімся з ключавымі фігурамі амерыканскай гісторыі – ад бацькоў-заснавальнікаў да лідараў, якія змянілі краіну ў пераломныя моманты. Разбяромся, чаму менавіта яны сталі легендамі.

    Гісторыя без нуды: фармат квіза
    Пытанні, каманднае абмеркаванне, нечаканыя факты і сяброўская канкурэнцыя – усё на англійскай і ў жывым фармаце.

    Мова праз кантэкст
    Вывучым карысную лексыку і выразы, звязаныя з гісторыяй, грамадствам і палітыкай, і адразу ўжывем іх у размове.

    Як мінулае ўплывае на сучаснасць
    Абмяркуем, як гістарычныя падзеі і асобы фарміруюць сучасныя каштоўнасці, погляды і дыскусіі ў ЗША.

    Далучайцеся да сустрэчы 19 лютага ў 19:00 (па мінскім часе). Будзе пазнавальна, дынамічна і сапраўды speaking-oriented.

    Рэгістрацыя

  • Прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча

    Прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча

    American Center Minsk запрашае на прэзентацыю новай кнігі Віктара Марціновіча.

    У сакавіку 2024 года Віктар Марціновіч прыбыў у Нью-Ёрк як Fulbright Visiting Scholar з мэтай напісаць тэарэтычнае даследаванне, прысвечанае мове гуманітарных ведаў. Ідэя працы сфармавалася пад уплывам яго выкладчыцкага досведу ў галіне герменеўтыкі і гісторыі мастацтваў у Вільні.

    Пасля супрацоўніцтва з калегамі з Hunter College, а таксама прэзентацыі сваіх даследаванняў у Гарвардскім універсітэце і Мічыганскім універсітэце ў Эн-Арбары, аўтар стварыў кнігу, якая прапануе новыя шляхі ўзаемадзеяння з мастацтвам. Паводле задумы аўтара, гэтая праца вяртае жывапісу тую магічную моц, з якой ён пачынаўся.

    Манаграфія The Art of Mercy Against Oblivion выйшла ў адным з найбуйнейшых навуковых выдавецтваў Routledge у серыі Research Methods for Arts and Humanities. Кніга аб’ядноўвае падыходы гісторыі і тэорыі мастацтва з метадалогіяй аўтаэтнаграфіі, робячы Рафаэля, Бацічэлі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Пэна, Шагала і Суціна ўдзельнікамі размовы пра шчасце, здраду, страту і каханне.

    Падчас анлайн-лекцыі Віктар Марціновіч прадставіць абраныя фрагменты з кнігі і адкажа на пытанні ўдзельнікаў. Сустрэча пройдзе на беларускай і англійскай мовах.

    Дата і час: 17 лютага, 19:00 (па мінскім часе)
    Фармат: анлайн

  • Голас, стыль, гісторыя: адкрыты набор на курс Creative Writing

    Голас, стыль, гісторыя: адкрыты набор на курс Creative Writing

    American Center Minsk абвяшчае набор на курс па пісьму і літаратуры, які правядзе драматург і педагог Пітер Фрыдрых – лаўрэат узнагароды Top-100 Teachers Award ад шоу The Ellen DeGeneres Show.

    Шырока распаўсюджана меркаванне, што ўменне пісаць добрыя тэксты – гэта прыроджаны талент. Курс Creative Writing прапануе іншы падыход. У аснове праграмы – папулярная ў ЗША методыка, якая спалучае практыку пісьма з абмеркаваннем найлепшых узораў сучаснай і класічнай літаратуры. Такі фармат дапамагае развіць упэўненасць у пісьме і асвоіць розныя жанры і формы.

    Для каго гэты курс

    Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца пісьмом і літаратурай, валодае англійскай мовай на ўзроўні B2 і вышэй і хоча:

    • развіць навыкі мастацкага пісьма на англійскай мове;
    • глыбей зразумець сучасныя формы сторытэлінгу;
    • працаваць з кароткімі апавяданнямі, эсэ і фрагментамі раманаў;
    • эксперыментаваць са стылем, аўтарскім голасам і формай;
    • атрымаць досвед публікацыі і публічнага прадстаўлення сваіх тэкстаў.

    Па выніках курса найлепшыя працы студэнтаў могуць быць прадстаўлены на анлайн-літаратурным мікрафестывалі і апублікаваны ў літаратурным часопісе Old Red Kimono (Georgia Highlands College), а таксама на сайце American Center Minsk.

    Выкладчык

    Пітер Фрыдрых – выкладчык англійскай мовы і тэатральнага мастацтва з шматгадовым міжнародным досведам. Fulbright Scholar і Andrew Mellon Fellow in Writing Pedagogy. Раней узначальваў дэпартамент тэатра і кіно ў American University of Iraq. У 2021 годзе ўвайшоў у спіс Top-100 Teachers Award ад The Ellen DeGeneres Show за інавацыйны падыход да выкладання падчас пандэміі.

    Фармат і расклад

    • Даты курса: з 10 лютага па 14 красавіка 2026 года
    • Заняткі: па аўторках з 19:00 да 20:15 (па мінскім часе)
    • Усяго: 10 сустрэч
    • Фінальная сустрэча (14 красавіка) пачнецца ў 20:00

    Умовы ўдзелу

    • Узровень англійскай мовы: B2 і вышэй
    • Удзел бясплатны, па конкурсным адборы

    Дэдлайн падачы заявак: 5 лютага 2026 года (уключна)

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    Калі вы даўно хацелі пачаць або працягнуць пісаць на англійскай мове, гэты курс стане добрай магчымасцю зрабіць наступны крок.

  • Alumni Series: онлайн-вебінар «Майстэрства прэзентацыі ад TEDx-трэнера: Архітэктура харызмы»

    Alumni Series: онлайн-вебінар «Майстэрства прэзентацыі ад TEDx-трэнера: Архітэктура харызмы»

    Харызма – гэта не прыродны талент, а навык, які можна разабраць на элементы і свядома развіваць. Чаму адны спікеры ўтрымліваюць увагу з першых секунд, а іншым складана «дагрукацца» да аўдыторыі, нават пры моцным кантэнце?

    22 студзеня запрашаем вас на практычны онлайн-інтэнсіў з Аляксем Бурносенкам, дзе мы разбяром архітэктуру харызмы і навучымся трансляваць упэўненасць і лідарства (у тым ліку праз экран).

    Аляксей Бурносенка – карпаратыўны кансультант і бізнес-трэнер, коучынг-спецыяліст (NL, 2015), трэнер спікераў TEDx Minsk і TEDx Warsaw, член International Trainers Guild, выпускнік Community Connection 2008.

    На вебінары мы:
    ▸ разбяром эфект «прысутнасці»: як захапляць увагу аўдыторыі з першых секунд і ствараць моцнае першае ўражанне ў лічбавай прасторы;
    ▸ вывучым прыроду харызмы і псіхалогію ўпэўненасці: ад эвалюцыйных каранёў уплыву да працы са стрэсам як рэсурсам;
    ▸ авалодаем прыкладнымі інструментамі харызматычнага выступлення – формула «Сіла, Цеплыня і Прысутнасць»;
    ▸ папрацуем з голасам, тэмпам мовы, паўзамі, мовай цела і жэстамі, якія выклікаюць давер;
    ▸ папрактыкуемся ў мікра-выступленнях і навучымся трансляваць упэўненасць онлайн;
    ▸ завершим вебінар Q&A-сесіяй, індывідуальнай зваротнай сувяззю, планам для самастойнай практыкі і натхняючай «думкай дня».

    Фармат: Direct Human Interaction – жывыя зносіны без слайдаў
    Працягласць: 1,5 гадзіны
    Мова правядзення: руская
    Дата і час: вебінар пройдзе 22 студзеня ў 20:00 (па мінскім часе)

  • Finance & Economics Club у American Center Minsk – студзень

    Finance & Economics Club у American Center Minsk – студзень

    У студзені працягваюцца онлайн-сустрэчы Finance & Economics Club у American Center Minsk. У рамках курса ўдзельнікі змогуць перайсці ад базавых паняццяў фінансаў да больш прыкладных і глабальных тэм.

    Расклад сустрэч:

    21 студзеня, 19:00 – Financial Statements
    Удзельнікі навучацца чытаць фінансавыя справаздачы кампаній, разумець розніцу паміж прыбыткам і грашовым патокам і ацэньваць фінансавае становішча бізнесу.

    23 студзеня, 19:00 – How Companies Raise Capital
    Сесія прысвечана асноўным спосабам прыцягнення фінансавання – ад венчурных інвестыцый і банкаўскіх крэдытаў да IPO. Разгледзім рост кампаній з пункту гледжання заснавальнікаў і інвестараў.

    28 студзеня, 19:00 – International Finance
    На сустрэчы вывучым міжнародную фінансавую сістэму, глабальныя патокі капіталу, валютныя курсы і дзяржаўны доўг. Абмяркуем ролю міжнародных інстытутаў, такіх як Міжнародны валютны фонд (IMF) і Сусветны банк (World Bank), а таксама механізмы руху капіталу паміж краінамі.

    30 студзеня, 19:00 – Revision & Finance for Change (фінал)
    Фінальная сесія аб’ядноўвае агляд ключавых фінансавых канцэпцый і практычную працу над праектамі ў фармаце «Finance for Good». Удзельнікі абмяркуюць, як фінансавыя інструменты могуць вырашаць рэальныя сацыяльныя і эканамічныя задачы.

    Фармат: інтэрактыўныя онлайн-сесіі з разглядам кейсаў і каманднай працай
    Мова правядзення: англійская
    Удзел: магчымы як у асобных сустрэчах, так і ва ўсім курсе
    Папярэднія веды: не патрабуюцца

    Рэгістрацыя

  • Вэбінар: Як паступіць ва ўніверсітэт ЗША без ілюзій і памылак

    Вэбінар: Як паступіць ва ўніверсітэт ЗША без ілюзій і памылак

    Паступленне ва ўніверсітэты ЗША — складаны і працяглы працэс. Вакол яго шмат міфаў, няпоўнай інфармацыі і завышаных чаканняў. На сустрэчы з Віктарам Хоцімам, супрацоўнікам EducationUSA Belarus і экспертам па амерыканскай адукацыі з 1999 года, мы разбярэм, як усё ўладкавана на практыцы і на што сапраўды варта марнаваць сілы і час.

    Пра што пагаворым:

    • Як выглядае працэс паступлення ў ЗША крок за крокам
    • Што насамрэч важна пры падачы заяўкі
    • Частыя памылкі абітурыентаў і чаму праз іх адмаўляюць
    • Як адэкватна ацаніць свае шанцы
    • Чым адрозніваюцца бакалаўрыят і магістратура ў ЗША
    • Пытанні ўдзельнікаў

    Для каго:

    • Старшакласнікі і іх бацькі
    • Студэнты і выпускнікі, якія разглядаюць навучанне ў ЗША
    • Тыя, хто толькі пачынае разбірацца ў тэме паступлення
    • Усе, хто хоча зразумець працэс паступлення ва ўніверсітэты ЗША

    Вэбінар адбудзецца 15 студзеня ў 17:00 па мінскім часе.
    Гэта сустрэча для тых, хто хоча прыняць узважанае рашэнне і зразумець, ці падыходзіць яму амерыканская адукацыя.

    Рэгістрацыя

  • Размоўны клуб: вывучаем англійскую праз мемы!

    Размоўны клуб: вывучаем англійскую праз мемы!

    Мемы – гэта не проста смешныя выявы ў інтэрнэце. Яны адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё, культурныя асаблівасці, перадаюць погляды і настрой сучасных людзей. А яшчэ – гэта неверагодна эфектыўны спосаб вывучаць англійскую мову!

    На сустрэчы нашага размоўнага клуба з Анэлі Арана, выкладчыцай універсітэта з Фларыды, мы разбярэм:

    Што прымушае амерыканцаў смяяцца?
    Зразумеем, якія жарты папулярныя, чаму яны становяцца віруснымі і як гумар адлюстроўвае каштоўнасці і звычкі ў ЗША.

    Мемы як люстэрка паўсядзённага жыцця
    Паглядзім на мемы, якія паказваюць звычайныя сітуацыі: вучобу, працу, сяброўства, лайфхакі амерыканцаў. Абмяркуем, якія з іх найбольш «пазнавальныя» для жыхароў ЗША і чаму.

    Мемы + слэнг = жывая мова
    На прыкладах мемаў пазнаёмімся з актуальнымі фразамі, выразамі і слэнгавымі словамі, якія сапраўды выкарыстоўваюцца ў размоўнай мове. Паспрабуем ужываць іх у дыялогах.

    Культурны кантэкст і «hidden meanings»
    Даведаемся, як мемы дапамагаюць разумець не толькі мову, але і лад мыслення амерыканцаў. Чаму адны жарты зразумелыя адразу, а іншыя патрабуюць ведання гісторыі, поп-культуры або актуальных падзей.

    Далучайцеся да сустрэчы 14 студзеня ў 19:00 (па мінскім часе).

    Рэгістрацыя

  • Адкрыты набор на бясплатны анлайн-курс Legal English

    Адкрыты набор на бясплатны анлайн-курс Legal English

    Калі вы хочаце адчуваць сябе больш упэўнена ў міжнародным юрыдычным асяроддзі, працаваць з англамоўнымі прававымі крыніцамі і актыўна развіваць юрыдычную англійскую мову праз абмеркаванні і практыку – гэты курс для вас.

    Мы запрашаем студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей, юрыстаў, дзяржаўных служачых і суддзяў з узроўнем англійскай мовы B2 і вышэй, якія хочуць:

    ✦ пашырыць слоўнікавы запас юрыдычнай англійскай мовы;
    ✦ навучыцца арыентавацца ў англамоўных прававых крыніцах (судовыя рашэнні, юрыдычныя часопісы);
    ✦ палепшыць навыкі вуснай юрыдычнай аргументацыі;
    ✦ развіць уменне складаць юрыдычныя дакументы і прафесійную перапіску;
    ✦ практыкаваць тлумачэнне беларускай прававой сістэмы міжнароднай аўдыторыі.

    Пра курс
    The Legal English Course – гэта серыя інтэрактыўных практыка-арыентаваных воркшопаў з жывымі дыскусіямі, прыкладнымі заданнямі і магчымасцю параўноўваць прававыя нормы і юрыдычную культуру Беларусі з сістэмай амерыканскага агульнага права.

    Курс накіраваны на развіццё навыкаў Legal English, актуальных для публічнага права, але таксама прымянімых у юрыдычных даследаваннях і прафесійнай практыцы. Удзельнікі будуць працаваць над:

    • падрыхтоўкай юрыдычных і працэсуальных дакументаў (briefs, memos, motions);
    • засваеннем лексікі і правілаў акадэмічнага юрыдычнага пісьма;
    • развіццём навыкаў oral advocacy і courtroom language;
    • стратэгіямі працы з англамоўнымі прававымі крыніцамі і судовай практыкай.

    Ключавыя тэмы курса ўключаюць:

    • структуру і практычнае функцыянаванне амерыканскай прававой сістэмы, у тым ліку judicial review і ролю Вярхоўнага суда ЗША;
    • лексыку і інтэрпрэтацыю Канстытуцыі ЗША;
    • фундаментальныя правы і іх судовую абарону (freedom of speech, due process);
    • анлайн-юрыдычныя даследаванні;
    • аргументацыю справы ў амерыканскім судзе;
    • сучасныя выклікі публічнага права ЗША і параўнальныя прававыя падыходы.

    Праграма адказвае актуальнай патрэбе беларускіх юрыдычных спецыялістаў у доступе да ведаў міжнароднага ўзроўню і развіцці навыкаў працы ў глабальным прававым асяроддзі.

    Курс правядзе Даниэль Капретці – экспертка па Legal English з досведам працы ў 15 краінах. Выпускніца юрыдычнай школы Syracuse University (з адзнакай), выкладала юрыдычную англійскую мову ў Універсітэце Аўгсбурга (Германія), працавала з юрыстамі, суддзямі і дзяржаўнымі служачымі. Даниэль высока цэніць актыўны ўдзел, дыскусіі і абмен досведам, у тым ліку з апорай на беларускую прававую практыку.

    Фармат і расклад

    • Анлайн (Zoom)
    • Першае занятак: 12 студзеня 2026, 19:00–20:30 (мінскі час)
    • Працягласць занятку: 1,5 гадзіны
    • Працягласць курса: 10 тыдняў

    Адбор і тэсціраванне
    Адбор удзельнікаў праводзіцца на падставе матывацыі.
    Для тых, хто пройдзе адбор, прадугледжаны placement test на ўзровень англійскай мовы, які неабходна прайсці з 8 па 12 студзеня 2026 года.Падаць заяўку

    Колькасць месцаў абмежаваная, адбор конкурсны.

  • Finance & Economics Club у American Center Minsk: другая частка курса – у студзені

    Finance & Economics Club у American Center Minsk: другая частка курса – у студзені

    American Center Minsk запускае новую серыю анлайн-сустрэч – Finance & Economics Club. Гэта цыкл з сямі інтэрактыўных сесій, прысвечаных ключавым тэмам у сферы фінансаў і эканомікі.

    У межах курса ўдзельнікі разгледзяць:

    • асабістыя фінансы
    • фінансавую справаздачнасць
    • карпаратыўныя інвестыцыі і фандрайзінг
    • асновы інвеставання
    • фінтэх
    • міжнародную эканоміку

    Фармат сустрэч практычны і арыентаваны на прымяненне ведаў: міні-лекцыі, разбор кейсаў, практыкаванні, абмеркаванні і камандная праца.
    Мова правядзення – англійская.

    Расклад

    • 3 сустрэчы адбудуцца ў снежні (15-17 снежня)
    • 4 сустрэчы пройдуць у студзені (даты будуць абвешчаныя дадаткова)

    Можна далучыцца да асобных сесій або прайсці ўвесь курс цалкам. Папярэднія веды не патрабуюцца – праграма падыходзіць усім, хто хоча разабрацца ў фінансах і пачаць прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

    На фінальнай, сёмай сустрэчы ўдзельнікі змогуць прадставіць уласную праектную ідэю і паспрабаваць сябе ў ролі аналітыка або прадпрымальніка.

    Спікеры курса

    • Весняна –  праходзіла стажыроўку ў фінтэх-кампаніях Rove і Stripe, займалася эканамічнымі даследаваннямі, прызёр міжнародных эканамічных алімпіяд.
    • Хазратбек – працаваў з фінтэх-мадэлямі, удзельнічаў у даследаваннях інвестыцыйна-банкаўскіх мадэляў, шматразовы прызёр Economics Olympiad.
    • Райхона – праходзіла стажыроўку ў Finprofit, запусціла ўласны праект па фінансавай граматнасці.
    • Азиз – даследаваў узровень фінансавай граматнасці ва Узбекістане, развіваў навыкі бізнес-аналітыкі і працы з Excel.

    Праграма арыентавана на студэнтаў і старшакласнікаў, але таксама будзе карысная маладым спецыялістам. Удзельнікам маладзейшым за 18 гадоў неабходна падаць пісьмовы дазвол ад бацькоў (па пытаннях афармлення: [email protected]).

    Рэгістрацыя на заняткі ў снежні

  • English Conversation Club: Калядныя традыцыі Мэрылэнда

    English Conversation Club: Калядныя традыцыі Мэрылэнда

    Запрашаем на святочную сустрэчу размоўнага клуба Holiday Magic in Maryland: Traditions, Lights, and Local Stories з прафесарам Анджэлай Дадак, даўнім сябрам і спікерам Амерыканскага цэнтра.

    Анджэла – ураджэнка штата Мэрылэнд і добра знаёмы голас для нашай супольнасці. На сустрэчы мы акунемся ў атмасферу зімовых святаў: ад святочных агеньчыкаў і вулічных забаў да ўнікальных спосабаў, якімі жыхары Мэрылэнда адзначаюць Каляды, Хануку і Кванзу. Гісторыі, якімі падзеліцца Анджэла, створаць утульную святочную атмасферу і дадуць магчымасць практыкаваць англійскую мову.

    У праграме абмеркавання:

    • Зімовыя забавы і папулярныя outdoor-традыцыі ў Мэрылэндзе
    • Сезонныя прысмакі і святочныя стравы
    • Традыцыі Калядаў, Ханукі і Кванзы

    Дата і час: 22 снежня, 19:00 (па мінскім часе)Далучайцеся, каб палепшыць англійскую і правесці час з задавальненнем.

    Рэгістрацыя

  • Бясплатная праграма для старшакласнікаў: падрыхтоўка да паступлення ў ЗША

    Бясплатная праграма для старшакласнікаў: падрыхтоўка да паступлення ў ЗША

    Вучні 8-11 класаў могуць прыняць удзел у бясплатнай праграме Competitive College Club (CCC), якая накіраваная на падрыхтоўку да паступлення ў бакалаўрскія праграмы ўніверсітэтаў ЗША. Пры гэтым атрыманыя веды і навыкі будуць карысныя кожнаму ўдзельніку і ў далейшым адукацыйным і прафесійным развіцці.

    Што дасць удзел:

    • Засваенне правілаў напісання матывацыйных лістоў;
    • Вопыт зносін з прадстаўнікамі замежных універсітэтаў;
    • Навыкі пошуку трапных адукацыйных праграм і фінансавання;
    • Веданне патрабаванняў да рэкамендацыйных лістоў і іншых аспектаў падрыхтоўкі да навучання за мяжой;
    • Мноства іншай карыснай інфармацыі для планавання адукацыйнага шляху.

    Перавагі праграмы:

    • Цалкам бясплатны ўдзел;
    • Магчымасць прайсці тэставанне ўзроўню англійскай мовы;
    • Бясплатная здача платнага тэсту Duolingo English Test для лепшых удзельнікаў;
    • Бясплатны доступ да платформы падрыхтоўкі да SAT для тых, хто плануе паступленне ў амерыканскія ўніверсітэты.

    Як падаць заяўку:

    Запоўніце анкету па спасылцы: Competitive College Club 2026

    Тэрмін падачы – да 26 снежня 2025 года.

    Калі ўзнікнуць пытанні, пішыце на: [email protected]

  • Вебінар: ставім мэты і вучым англійскую для жыцця

    Вебінар: ставім мэты і вучым англійскую для жыцця

    Хочаце размаўляць па-англійску свабодна і ўпэўнена? Сутыкаецеся з цяжкасцямі пры пастаноўцы рэалістычных мэт? Шукаеце практычныя ідэі, якія дапамогуць выбудаваць сістэму для стабільнага прагрэсу? Запрашаем вас на гадзінны семінар і абмеркаванне, якія дапамогуць зразумець, колькі часу насамрэч займае вывучэнне англійскай мовы і якія стратэгіі выкарыстоўваюць паспяховыя «life-long learners».

    Семінар правядзе Джэніфер Улер, рэгіянальная спецыялістка Дзярждэпартамента ЗША па англійскай мове ў Рызе. Яна падзеліцца досведам і падыходамі, якія дапамагаюць навучэнцам па ўсім свеце ставіць мэты, дасягаць іх і ператвараць вывучэнне англійскай у звычку на ўсё жыццё.

    Падчас сустрэчы вы даведаецеся, як выбудаваць уласную стратэгію навучання, якія крокі можна зрабіць ужо цяпер і як закласці аснову для ўпэўненага старту ў новым годзе. Удзельнікі таксама атрымаюць падборку рэсурсаў і інструментаў, якія дапамогуць падтрымліваць матывацыю і развіваць моўныя навыкі ў доўгатэрміновай перспектыве.

    Дата: 18 снежня, 19:00 (па мінскім часе)
    Фармат: анлайн у Zoom

    Рэгістрацыя

  • Business Movie Club: абмяркоўваем фільм «Джэры Магуайер»

    Business Movie Club: абмяркоўваем фільм «Джэры Магуайер»

    17 снежня наш Business Book Club зноў ператворыцца ў Business Movie Club! Будзем глядзець фрагменты і абмяркоўваць фільм Кэмерона Кроў «Джэры Магуайер» (Jerry Maguire).

    Галоўны герой – Джэры Магуайер (Том Круз) – паспяховы спартыўны агент, які перажывае асабісты і прафесійны крызіс. Зразумеўшы, што метады працы агенцтва ставяць прыбытак вышэй за людзей, ён вырашае сысці і стварыць уласнае, невялікае агенцтва, заснаванае на сумленнасці і прынцыпах справядлівасці. Яго адзіны кліент – таленавіты, але складаны футбаліст Род Тідвэл (К’юба Гудынг-малодшы). Разам з бухгалтаркай Дораці Бойд (Рэнэ Зелўвегер) Джэры вучыцца будаваць даверлівыя адносіны і цаніць людзей больш, чым бізнес-паказчыкі.

    Фільм выйшаў у 1996 годзе, яго бюджэт склаў каля 50 мільёнаў долараў, а сусветныя зборы перавысілі 270 мільёнаў. «Джэры Магуайер» атрымаў шырокі водгук крытыкаў і быў намінаваны на некалькі прэстыжных узнагарод, у тым ліку на 2 прэміі «Оскар»: за найлепшую мужчынскую ролю другога плана (К’юба Гудынг-малодшы – пераможца) і лепшы адаптаваны сцэнар. Акрамя таго, фільм атрымаў намінацыі на «Залаты глобус» і прэміі Screen Actors Guild.

    Далучайцеся да абмеркавання фільма 17 снежня ў 20:00 па мінскім часе.

    Рэгістрацыя

  • Як правільна запоўніць профіль у LinkedIn: 5 ключавых правілаў

    Як правільна запоўніць профіль у LinkedIn: 5 ключавых правілаў

    LinkedIn даўно стаў адной з галоўных платформаў для прафесійнага развіцця, пошуку працы і наладжвання дзелавых кантактаў ва ўсім свеце. Поўнасцю запоўнены і правільна аформлены профіль дапамагае спецыялістам вылучыцца сярод канкурэнтаў, адлюстроўвае іх прафесіяналізм і адкрывае доступ да міжнародных магчымасцяў.

    Ніжэй прадстаўлены пяць асноўных правілаў, якія дапамогуць стварыць моцны і прывабны профіль у LinkedIn.

    1. Прафесійная фатаграфія і вокладка профілю

    Ваша фота – першае, што бачыць наведвальнік профілю. Рэкамендуецца выкарыстоўваць якасны партрэт на нейтральным фоне, дзе добра відаць твар. Важна, каб выраз быў добразычлівы, а вопратка – адпаведная прафесійнаму стылю.

    Вокладка (банер) – дадатковы інструмент для самапрэзентацыі. На ёй можна размясціць ключавыя фразы пра вашу дзейнасць, візуальныя элементы, звязаныя з прафесіяй, або лаканічны дызайн, які адлюстроўвае ваш асабісты брэнд.

    2. Інфарматыўны і выразны загаловак (Headline)

    Загаловак – гэта не проста ваша пасада. Гэта кароткае паведамленне пра тое, хто вы як спецыяліст. Лепш пазбягаць агульных фармулёвак і паказаць ключавыя кампетэнцыі або напрамкі дзейнасці.

    Напрыклад:
    «Project Manager у сферы ІТ | Кіраванне камандамі | Agile & Scrum»
    ці
    «Спецыяліст па маркетынгу | Кантэнт-стратэгія | Digital Communications»

    Добры загаловак павялічвае шанцы на з’яўленне вашага профілю ў пошуку і дапамагае хутка данесці вашу прафесійную каштоўнасць.

    3. Раздзел «Пра мяне»: ваша прафесійная гісторыя

    Раздзел About – адна з самых важных частак профілю. Тут варта расказаць пра свой досвед, асноўныя дасягненні, прафесійныя інтарэсы і мэты.

    Тэкст павінен быць простым, структураваным і адлюстроўваць вашу ўнікальнасць. Пазбягайце доўгіх спісаў абавязкаў і шаблонных фраз. Лепш сканцэнтравацца на тым, які ўнёсак вы робіце ў праекты і якія задачы ўмееце вырашаць.

    4. Навыкі, пацвярджэнні і рэкамендацыі

    Дадайце ў профіль асноўныя навыкі, якія сапраўды адлюстроўваюць вашу прафесійную сферу. Аптымальная колькасць – ад пяці да дзесяці.

    Пацвярджэнні навыкаў іншымі карыстальнікамі (endorsements) і пісьмовыя рэкамендацыі ад калег, кіраўнікоў або партнёраў умацоўваюць давер да вашага профілю. Гэтыя элементы служаць своеасаблівай валідацыяй вашых кампетэнцый і павышаюць шанцы быць заўважаным рэкрутэрамі.

    5. Актыўнасць на платформе і стварэнне кантэнту

    Поўнасцю запоўнены профіль – гэта толькі пачатак. Каб развівацца ў прафесійнай супольнасці, важна ўдзельнічаць у жыцці LinkedIn: публікаваць пасты, дзяліцца думкамі пра працу і галінавыя тэндэнцыі, каментаваць матэрыялы калег, уступаць у тэматычныя групы і пашыраць сетку кантактаў. Напрыклад, вы можаце падпісацца на нашу старонку і быць у курсе ўсіх актуальных навін і падзей.

    Рэгулярная актыўнасць павышае бачнасць вашага профілю і дапамагае сфармаваць асабісты прафесійны брэнд.

    Чаму важна весці профіль на англійскай мове

    Калі вы разглядаеце працу ў міжнародных кампаніях або супрацоўніцтва з замежнымі спецыялістамі, профіль на англійскай мове – абавязковая ўмова. Гэта робіць вас прыкметным для рэкрутэраў па ўсім свеце і паказвае вашу гатоўнасць працаваць у міжнародным асяроддзі.

    Нават калі ваша цяперашняя дзейнасць звязана з лакальным рынкам, наяўнасць профілю на англійскай мове значна пашырае доступ да глабальных рэсурсаў і прафесійных супольнасцяў.

  • Business Book Club: «Атамныя звычкі» Джэймса Кліра

    Business Book Club: «Атамныя звычкі» Джэймса Кліра

    Business Book Club вяртаецца з новай сустрэчай, якая адбудзецца 27 лістапада. На гэты раз разам з Ягорам Рясавым удзельнікі абмяркуюць міжнародны бестселер – кнігу Джэймса Кліра «Атамныя звычкі. Як набыць добрыя звычкі і пазбавіцца ад шкодных». Выданне прызнана бестселерам New York Times і USA Today, а таксама названа найлепшай кнігай па самадапамозе 2018 года паводле Business Insider.

    Кніга прысвечана таму, як невялікія, на першы погляд нязначныя змены здольныя прывесці да глыбокіх і ўстойлівых трансфармацый. Джэймс Клір тлумачыць, чаму звычкі фарміруюцца не сілай волі, а сістэмай, якой чалавек карыстаецца штодня. Аўтар абапіраецца на навуковыя даследаванні, практычныя прыклады, асабісты досвед і гісторыі паспяховых людзей, каб паказаць, як зрабіць карысныя звычкі непазбежнымі, а шкодныя – практычна немагчымымі.

    Нават мінімальныя, але рэгулярныя дзеянні могуць прывесці да эфекту складанага працэнта, калі колькасць паступова ператвараецца ў якасць. Менавіта гэтая ідэя ляжыць у аснове канцэпцыі «атамных» звычак – маленькіх крокаў, здольных цалкам змяніць жыццё.

    Далучыцца да абмеркавання могуць усе ахвочыя, нават калі яны яшчэ не знаёмыя з кнігай. Сустрэча адбудзецца 27 лістапада ў 20:00 паводле мінскага часу.

    Рэгістрацыя